Беларусі і РФ патрэбная прававая аснова для ўзаемнага медзабеспячэння грамадзян, лічыць кіраўнік “саюзнага парламента”
23 верасня, Позірк. Неабходна выпрацаваць “агульную прававую базу, каб меддапамогу ў абедзвюх краінах маглі атрымліваць” як беларускія, так і расійскія грамадзяне, такое меркаванне выказаў кіраўнік Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін 23 верасня ў Магілёве.
“Менавіта такую задачу ставяць кіраўнікі нашых дзяржаў — і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка, — цытуе расійскага чыноўніка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. — Дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў краін павінны быць заканадаўча забяспечаныя. Павінна быць сфармавана прававая аснова, калі любы грамадзянін і Беларусі, і Расіі мог бы звярнуцца за дапамогай, кансультацыяй да вузкага спецыяліста, нягледзячы на тое, што ў яго грамадзянства адной ці іншай краіны, улічваючы, што мы будуем Саюзную дзяржаву”.
“Таму наша задача сёння, вывучыўшы праблемы, разам з прадстаўнікамі выканаўчай улады выпрацаваць рашэнні, іх адлюстраваць, магчыма, у мадэльных законах і гарманізаваць заканадаўства, выйсці на агульныя стандарты аказання меддапамогі”, — дадаў Валодзін.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Менску надаў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яе агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, вайсковым і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
Беларусь і РФ падпісалі мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка