У парламенце Малдовы могуць прайсці слуханні аб прававым становішчы беларусаў
23 верасня, Позірк. Пра дасягненне “прынцыповай дамоўленасці” з групай “За дэмакратычную Беларусь” у малдаўскім парламенце аб правядзенні слуханняў на тэму прававога становішча беларусаў у краіне паведаміў “Позірку” дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька па выніках свайго візіту ў Кішынёў.
“Цяпер многія беларусы за мяжой сутыкаюцца з новымі выклікамі і праблемамі — гэта і атрыманне віду на жыхарства ў краінах знаходжання, і пратэрмінаваныя пашпарты. Малдова не з’яўляецца тут выключэннем, — адзначыў палітык. — Мы чакаем, што пасля правядзення 20 кастрычніка ў Малдове прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму (аб уступленні ў краіны ў Еўрасаюз. — “Позірк”.) пройдуць слуханні па беларускім пытанні”.
Паводле слоў Лябедзькі, малдаўскія калегі ўсведамляюць існаванне праблемы і гатовыя яе абмяркоўваць. Самі будучыя слуханні ён назваў “добрым інструментам”.
Плануецца запрасіць на мерапрыемства як прадстаўнікоў міграцыйнай службы, так і беларусаў, якія пражываюць у Малдове, у якіх узніклі праблемы.
“Таксама ўдалося пагаварыць з амбудсменам Малдовы і дамовіцца аб супрацоўніцтве. Адным з яго кірункаў з’яўляецца ўдзел у падобных слуханнях”, — паведаміў суразмоўца “Позірку”.
Ціханоўская наведвала Малдову 20-21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне прэзідэнта Маі Санду.
Група “За дэмакратычную Беларусь” была створаная ў малдаўскім парламенце 20 кастрычніка 2022 года. Як тады паведамляў Лябедзька, яе фармаванне падтрымалі 53 дэпутаты са 101.
У групу ўвайшлі 20 чалавек, у тым ліку віцэ-спікер Міхаіл Папшой і кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы і еўрапейскай інтэграцыі Дойна Герман. Узначаліла групу дэпутат ад партыі “Дзеянне і салідарнасць”, член парламенцкага камітэта па эканоміцы, бюджэце і фінансах Марына Марозава.
У парламентах розных дзяржаў дзейнічаюць 24 групы на падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка