Мінск 19:25

У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 17 чалавек, сярод іх трое палітвязняў

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

23 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 20 верасня дададзена яшчэ 17 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.453 пазіцыі.

Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак толькі траіх з іх зараз праваабарончая супольнасць лічыць палітвязнямі. Гэта Ілля Гумбар (ч. 1 арт. 14 арт. 3612, ч. 1 і ч. 2 арт. 3612 КК), Вадзім Луцэвіч (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК) і Алеся Сяргеенка (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 КК). На якія тэрміны яны асуджаныя, невядома.

Астатнія асобы, унесеныя ў пералік:

  • Яўген Антонаў — ч. 1 і ч. 2 арт. 3612;
  • Аксана Антончанка — ч. 1 арт. 130;
  • Юрый Бандарэнка (грамадзянін Украіны) — ч. 1 арт. 368;
  • Кацярына Валенцюкевіч — ч. 1 арт. 342;
  • Мікіта Геўрасеў — ч. 1 арт. 342;
  • Арцём Генералаў — ч. 1 арт. 3614;
  • Аляксандр Заяц — ч. 1 арт. 342;
  • Аляксей Кабіценка — ч. 1 арт. 368, арт. 369;
  • Сяргей Козікаў — ч. 2 арт. 367;
  • Сяргей Кулік — арт. 369;
  • Уладзімір Марынін — ч. 1 арт. 342;
  • Аляксандр Праскурын — ч. 1 арт. 342 КК;
  • Станіслаў Рагойша — ч. 1 арт. 342;
  • Юлія Рагойша — ч. 1 арт. 342.

Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

Даведка “Позірку”:

  • ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
  • ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі зрабіць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, здзейсненыя праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай;
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
  • ч. 2 арт. 3612 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 2 арт. 3614 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб на падставе папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, калі дзеянне здзейсненае асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або спалучана з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
  • ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
Падзяліцца: