BySol заяўляе пра ўзмацненне рэпрэсій і рост колькасці зваротаў па дапамогу
23 верасня, Позірк. Значнае ўзмацненне рэпрэсій, якое назіраецца ў Беларусі з пачатку верасня як па форме, так і па сутнасці, прывяло да росту колькасці заявак аб наданні дапамогі ў фонд салідарнасці BySol “на 50-80%”, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак.
У гэты лік уваходзяць звароты як па эвакуацыю з краіны, так і па кансультацыю аб тым, што варта рабіць у выпадку пераследу.
Прычынамі такой сітуацыі Стрыжак лічыць заканчэнне перыяду адпачынкаў у сілавікоў, напрацоўку вялікай базы па крымінальных справах, а таксама “гібрыдны новы падыход” да рэпрэсій, каб “адной рукой вызваляць нейкую колькасць палітвязняў, а другой — яшчэ больш закручваць гайкі і саджаць усё новых людзей”.
Паралельна, адзначае сузаснавальнік BySol, дзяржпрапаганда “актыўна эксплуатуе вобраз “гуманнасці” дзеянняў лукашыстаў праз узорныя кейсы ([Раман] Пратасевіч) і непублічнае ўздзеянне — у першую чаргу на спартсменаў і дзеячаў культуры”.
Адзначаецца, што ў структурных падраздзяленнях ГУБАЗіК МУС Брэста і Гродна “пашырылі практыку гвалту пры затрыманнях, людзей збіваюць падчас аблаў”.
Пры гэтым “асаблівую цікаўнасць у сілавікоў выклікаюць людзі, якія давалі каментары ці інтэрв’ю незалежным медыя ў 2020-2023 гадах”.
Паводле слоў Стрыжака, за апошнія тыдні ўзмацніліся рэйды па прафесійных групах, пад ударам знаходзяцца актыўныя настаўнікі і асветнікі, а таксама грамадскія актывісты.
Згодна з яго інфармацыяй, спартоўцы і дзеячы культуры паведамляюць, што “да іх звяртаюцца эмісары рэжыму з прапановамі рознага кшталту — ад пагроз сваякам і блізкім да прапаноў згарнуць актыўнасць або вярнуцца ў краіну і атрымаць прабачэнне”.
Паводле сцвярджэння актывіста, “прыкметна значнае павелічэнне згадкі дыскурсу “перагортвання старонкі” (забыцца на падзеі 2020 года, дэ-факта прызнаўшы легітымнасць уладаў, якія ўтрымаліся дзякуючы масавым рэпрэсіям і гвалту. — “Позірк”.) як сярод прапагандыстаў, так і сярод асобных дзеячаў дэмакратычнага поля”.
- ГрамадстваРоўнасць у дзяржаве і грамадстве пачынаецца з роўнасці ў сям'і — ініцыятыва "Гэта Окей"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы абмеркавалі з нямецкімі дэпутатамі непрызнанне выбараў-2025, дапамогу беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 5,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 33 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка