Мінск 15:47

Санслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі

Ілюстрацыйнае фота: Yann Dos Santos / unsplash.com

24 верасня, Позірк. За першую палову 2024 года па антырабічную дапамогу звярнуліся 166 чалавек, якія мелі кантакт з хворымі на шаленства жывёламі, паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 верасня ў Мінску загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Ляшкевіч.

“Мы заклапочаныя ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі, калі пакутуе пяць і больш чалавек”, — сказала яна.

Ляшкевіч адзначыла, што “чым раней распачата імунізацыя пасля кантакту з жывёлай, тым меншая рызыка ўзнікнення нейкіх сумных наступстваў”. “Калі жывёла ўкусіла ці падрапала, неабходна прамыць рану вадой з мылам, апрацаваць антысептыкам і неадкладна звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства з мэтай правядзення курсу прышчэпак”, — падкрэсліла спікер.

Калі гэта магчыма, за жывёлай, якая нанесла пашкоджанне, варта назіраць на працягу 10 дзён ад моманту кантакту. Ад таго, ці будзе яно здаровае, залежыць працягласць курса лячэння пацярпелага. Паводле яе слоў, без указання ўрача перарываць курс вакцынацыі не варта.

Ляшкевіч заклікала пазбягаць кантакту з бездагляднымі жывёламі.

Зарэгістравана два выпадкі масавых кантактаў з хворымі на шаленства жывёламі. У адным выпадку гэта быў бяздомны сабака са шчанюкамі. Ён жыў у дачным пасёлку, дзе яго падкормлівалі. У другім выпадку некалькі чалавек кантактавала з хворым на шаленства хатнім шчанюком хаскі, якога своечасова не прышчапілі.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: