Канбера падтрымлівае імкненне беларусаў да справядлівых выбараў — амбасадар Аўстраліі ў Польшчы
24 верасня, Позірк. Аўстралія “падтрымлівае дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і імкненне беларусаў удзельнічаць у празрыстых, свабодных і справядлівых выбарах”, адзначыў амбасадар гэтай краіны ў Польшчы (Літве і Чэхіі па сумяшчальніцтве) Бенджамін Хайс па выніках сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Паўлам Латушкам 23 у Варшаве.
“Адбылася вельмі добрая сустрэча з Паўлам Латушкам, каб абмеркаваць глыбока хвалюючую сітуацыю ў Беларусі”, — напісаў дыпламат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, Латушка распавёў дыпламату пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні запланаванай на 2025 год “чарговай спробы дыктатара перапрызначыць сябе на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта”, прапанаваў канкрэтныя крокі, якія магла б зрабіць Аўстралія, каб “дапамагчы беларусам як мага хутчэй пазбавіцца ад дыктатуры і вярнуць дэмакратыю ў Беларусь”. Такімі, на яго думку, маглі б стаць “аказанне падтрымкі беларускім дэмсілам і незалежным СМІ, культурнай ідэнтычнасці беларусаў”.
Латушка заклікаў суразмоўцу “не чакаць змен у Расіі, а дзейнічаць ужо зараз, усведамляючы розніцу паміж беларускім грамадствам, якое не падтрымлівае вайну ва Украіне і Аляксандра Лукашэнку, і расійскім”.
Палітык, як паведамляе прэс-служба АПК, перадаў аўстралійскаму амбасадару дэкларацыі, прынятыя на канферэнцыі “Новая Беларусь” сёлета ў жніўні, а таксама “спіс памагатых рэжыму Лукашэнкі, адказных за палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў”.
“Намеснік кіраўніцы кабінета падкрэсліў важнасць санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, далейшай гарманізацыі санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй, прыцягнення Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці — супраць беларусаў, за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны, а таксама за акт агрэсіі супраць суседняй дзяржавы — Украіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі АПК, сустрэча з Хайсам стала чарговым этапам кансультацый Латушкі з прадстаўнікамі дэмакратычных краін. Раней адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў, амбасадарамі і дыпламатамі Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Славеніі, Чэхіі, Швецыі, а таксама са спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека.
Прадстаўнік Аўстраліі ўзяў удзел у арганізаваным дэлегацыяй ЕС у ААН у рамках Генасамблеі ў Нью-Ёрку 23 верасня мерапрыемстве па тэматыцы беларускіх палітвязняў. Як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, аўстралійскі дыпламат адзначыў, што, нягледзячы на вялікую аддаленасць, для яго краіны важнае пытанне падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл, і ў Канберы асуджаюць рэпрэсіі, якія адбываюцца.
- Палітыка
У Кіеве абвяшчалі паветраную трывогу праз парушэнне мяжы з боку Беларусі
- Палітыка
У Гаагу перададзеныя новыя звесткі аб дачыненні беларускіх уладаў да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей
- Грамадства, Палітыка
БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з "Тэлеграма" на больш бяспечныя пляцоўкі
- Палітыка
Лукашэнка: Беларусі неабходна рыхтавацца да вайны
- Палітыка
Канбера падтрымлівае імкненне беларусаў да справядлівых выбараў — амбасадар Аўстраліі ў Польшчы
- Палітыка
Беларусь не можа ўтрымліваць войска, якое патрэбнае для вайны, заяўляе Лукашэнка
- Эканоміка
Сёмыя запар біржавыя таргі завяршыліся падаражэннем долара
- Грамадства
Санслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі
- ГрамадстваСанслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская прапанавала краінам ЕС зрабіць бясплатнымі візы для беларускай моладзі
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская прапанавала краінам ЕС зрабіць бясплатнымі візы для беларускай моладзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗ 2020 па 2023 год колькасць выпадкаў шаленства ў Беларусі знізілася на 73%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМедыкі фіксуюць "заканамерны ўздым" захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаУ жніўні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
У жніўні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 0,6%
- Грамадства, Палітыка
Мінскае ўпраўленне МНС адпрацуе "парадак пераводу сіл і сродкаў на ваенны час"
- Палітыка
На фоне выпадкаў уварвання дронаў у неба Беларусі Лукашэнка абмяркоўвае з вайскоўцамі беспілотную авіяцыю
- Грамадства
У Беларусі пакуль не зноўдзены варыянт каранавіруса ХЕС, сцвярджае Мінздароўя
- Палітыка, Эканоміка
Новая Зеландыя ўвяла чарговыя санкцыі за ролю Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны (дапоўнена)
- Палітыка, Эканоміка
Новая Зеландыя ўвяла чарговыя санкцыі за ролю Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны
- Палітыка
ЕС працягне падтрымліваць народ Беларусі, запэўнівае Барэль, што пакідае пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі
- Грамадства
Беларус і тры расіяніны затрыманы ў Чадзе — МЗС РФ
- Грамадства, Эканоміка
Пасля 2020 года ў Беларусі расце колькасць звольненых за "прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны"
- Грамадства, ЭканомікаПасля 2020 года ў Беларусі расце колькасць звольненых за "прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 100 дзён дзеяння буфернай зоны колькасць спробаў нелегальнай міграцыі ў Польшчу з Беларусі скарацілася ў 2,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Па факце замаху на забойства супрацоўнікаў міліцыі у Магілёве ўзбуджана крымінальная справа
- Палітыка
Сергеенка, які заклікаў не скажаць гісторыю лічыць, што Магілёўшчыну абаранялі ад нацыстаў ужо ў 1939 годзе
- Грамадства
МУС: Колькасць нарказлачынстваў у цэлым зніжаецца, але сярод непаўналетніх — расце
- ГрамадстваМУС: Колькасць нарказлачынстваў у цэлым зніжаецца, але сярод непаўналетніх — расце (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+