Затрыманы ў Магілёве мужчына нанёс супрацоўнікам ГУБАЗіК сем нажавых удараў, сцвярджае Генпракуратура
24 верасня, Позірк. Затрыманы напярэдадні ў Магілёве мужчына нанёс супрацоўнікам МУС “не менш за два і пяць удараў, у тым ліку ў вобласць грудной клеткі”, заявіў 24 верасня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў.
У відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале нагляднага ведамства, Талкачоў называе затрыманага “датычным да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Паводле слоў прадстаўніка пракуратуры, мужчына ўчыніў свае дзеянні “з мэтай забойства”. Ад дачы паказанняў ён адмовіўся.
Адзначаецца, што пацярпелыя дастаўленыя ў медустанову, дзе ім аказаная дапамога.
Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ўзбудзіла па гэтым факце крымінальную справу, нагадаў Талкачоў. “У яго канфіскаваныя малакаліберны пісталет і 46 патронаў да яго, тры гільзы, чатыры кулі, камп’ютарная тэхніка, не менш за дзесяць нажоў. Па справе прызначаныя судова-медыцынскія і балістычныя экспертызы”, — сказаў начальнік упраўлення Генпракуратуры.
Паведамляецца, што нагляднае ведамства прыняло крымінальную справу да сваёй вытворчасці.
“Усім, хто настроены на супрацьпраўны лад, а тым больш падыме руку на праваахоўніка, нагадваем аб рэальным дзеянні прынцыпу няўхільнасці адказнасці”, — сказаў Талкачоў.
Пра затрыманне ў Магілёве мужчыны, які параніў нажом супрацоўніка ГУБАЗіК, 23 верасня паведаміла прэс-служба МУС.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, “аператыўнікі 11-га ўпраўлення <…> апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас “прафілактычнай гутаркі” мужчына, заявіла ведамства,”раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам”. Сцвярджалася, што ў затрыманага “знойдзены яшчэ адзін нож і пісталет”.
Паводле інфармацыі выдання “Наша Ніва”, затрыманы — 62-гадовы жыхар Магілёва Аляксандр Кандрычын.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка