Пракуратура “днр” накіравала ў суд справу яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка
24 верасня, Позірк. Пракуратура так званай “данецкай народнай рэспублікі” накіравала ў “вярхоўны суд” справу добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса.
На сайце “генеральнай пракуратуры” “днр” паведамляецца, што 21-гадовы беларус “завочна абвінавачваецца” паводле ч. 3 арт. 359 Крымінальнага кодэкса Расіі (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).
Заяўляецца, што “ў перыяд з лютага 2022 года па ліпень 2024 года ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага [ён] прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных пунктах баявога судакранання ў якасці найміта” і “атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 2 млн рублёў” (каля 21,5 тыс. долараў).
Думбляўскас, як сцвярджаецца, “абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”.
Аляксандр Думбляўскас у 2021 годзе быў эвакуіраваны з Беларусі пасля 11 месяцаў знаходжання ў СІЗА. Пасля пачатку вайны ва Украіне далучыўся да ПКК, узяў пазыўны “Тунгус”.
Басманны раённы суд Масквы 25 ліпеня завочна арыштаваў добраахвотнікаў ПКК Яна Дзюрбейку (пазыўны “Тромблі”) і Думбляўскаса.
17 верасня справу Дзюрбейкі пракуратура так званай “данецкай народнай рэспублікі” таксама накіравала ў “вярхоўны суд”.
Варта адзначыць, што байцы Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў (“Клешч”) трапілі ў палон пасля бою пад Лісічанскім 26 чэрвеня 2022 года. З таго часу, дзе яны і ў якім стане, невядома. Месцазнаходжанне Думбляўскаса таксама невядомае.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога ці намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+