Беларусь і Расія абмеркавалі актывізацыю ваеннага гандлю
25 верасня, Позірк. Пытанні “паскарэння тэрмінаў узаемных паставак прадукцыі ваеннага прызначэння” абмеркавалі на сустрэчы 25 верасня ў Баку старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрый Пантус і дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве РФ Дзмітрый Шугаеў.
Сустрэча прайшла на палях выставы ADEX-2024, якая праходзіць у сталіцы Азербайджана, паведамляе прэс-служба Дзяржкамваенпрама.
Заяўляецца, што бакі таксама разгледзелі “тэмы бягучага ўзаемадзеяння, карэкціроўкі існуючай нарматыўнай прававой базы супрацоўніцтва”.
5-я Азербайджанская міжнародная абаронная выстава праходзіць 24–26 верасня. На ёй выстаўлена каля 140 натурных узораў і макетаў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, прадукцыі двайнога прызначэння.
Арганізатарам аб’яднанага стэнда Дзяржкамваенпрама выступае прадпрыемства “Белспецзнештэхніка”. Сумесна з ім на выставе прадстаўляюць свае распрацоўкі лідзіруючыя прадпрыемствы камітэта: “АГАТ — сістэмы кіравання”, “КБ Радар”, Мінскі завод колавых цягачоў, 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод, Аршанскі авіярамонтны завод, “АТЕ-інжынірынг”.
Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года вайскова-прамысловы комплекс Беларусі аказвае падтрымку РФ. За гэта ў дачыненні да галіны ўжытыя міжнародныя санкцыі. Дзяржкамваенпрам, многія яго прадпрыемствы і асабіста Пантус знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Японіі, Аўстраліі, Швейцарыі, Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства