Нарвежскі Нобелеўскі камітэт запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызвалення Бяляцкага
25 верасня, Позірк. “Неадкладнага вызвалення” праваабаронцы Алеся Бяляцкага запатрабавалі прадстаўнікі Нарвежскага Нобелеўскага камітэта (ННК) 25 верасня па выніках сустрэчы з яго жонкай Наталляй Пінчук, паведамляецца на старонцы арганізацыі ў “Інстаграме”.
Адзначаецца, што на сустрэчы Пінчук “распавяла пра цяжкае становішча свайго мужа”. “Цяпер Бяляцкі адбывае цалкам неабгрунтаваны турэмны тэрмін у калоніі строгага рэжыму, дзе яго здароўе імкліва пагаршаецца праз адмову ў элементарнай медыцынскай дапамозе”, — гаворыцца ў рэлізе.
ННК асудзіў “бесчалавечныя ўмовы”, у якіх утрымліваецца праваабаронца.
“Тое, што Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў такіх сумных умовах, з’яўляецца глыбокай несправядлівасцю, якая груба парушае асноўныя правы чалавека”, — заявіў кіраўнік ННК Ёрген Ватнэ Фрыднес.
Сустрэча прайшла 24 верасня. Яна была прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня: 25 верасня яму споўнілася 62 гады.
Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч знаходзяцца ў няволі з 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023-га яны былі асуджаныя ў рамках палітычна матываванай справы на 10, 9 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праваабаронца Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца за мяжой, завочна асуджаны па гэтай справе на 8 гадоў зняволення.
У 2022 годзе Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (разам з украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім таварыствам “Мемарыял”). 10 снежня ў Осла прэмія была ўручана яго жонцы.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+