Улады з дапамогай Расіі хочуць аднавіць вытворчасць на заводзе “Штадлер Мінск”
25 верасня, Позірк. Беларусь сумесна з Расіяй прапрацоўвае пытанне аднаўлення вытворчасці на прадпрыемстве “Штадлер Мінск”, заявіў 25 верасня міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Паводле слоў міністра, якога цытуюць дзяржСМІ, праца вядзецца з Беларускай чыгункай, мяркуецца пачаць “на адным з прадпрыемстваў рэспублікі” буйнавузлавую зборку “маторвагоннага рухомага складу альбо стварыць нейкае сумеснае таварыства, каб аднавіць вытворчасць на “Штадлеры”.
“Сумесна з Расіяй, з двума прадпрыемствамі, буйнымі карпарацыямі гэтае пытанне прапрацоўваецца”, — сказаў Ляхновіч, дадаўшы, што рашэнні абмяркоўваюцца “на фоне заходніх санкцый, якія ўплываюць на працу прадпрыемства”.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, кажучы пра перспектывы “Штадлер Мінск”, выказаў упэўненасць, што жыхары краіны “і далей будуць ездзіць на рухомым складзе, які будзе вырабляць гэтае беларускае прадпрыемства”.
Беларускі філіял швейцарскага канцэрна (ААТ “Штадлер Мінск”) быў адкрыты ў 2014 годзе ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён). Паведамлялася, што пачатковая вытворчая магутнасць завода складзе 120 вагонаў у год. Пасля пастаўкі прадукцыі былі наладжаныя ў краіны СНД, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
У траўні 2022 года канцэрн Stadler паведаміў аб вымушанай перадачы некаторых заказаў з беларускага прадпрыемства на магутнасці ў іншых краінах. Рашэнне было звязанае з уведзенымі Еўрасаюзам санкцыямі.
У 2017 годзе Мінскі метрапалітэн і беларускі філіял швейцарскага канцэрна “Штадлер” падпісалі дагавор аб пастаўцы 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019–2020 гадах (6 саставаў у 2019-м і 4 — у 2020-м).
21 ліпеня 2023 года першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч падчас сустрэчы з калектывам метрапалітэна заявіла, што “Штадлер” адмовіўся вырабляць рухомы састаў для метро.
Паводле яе слоў, рашэнне вытворцы звязанае з “санкцыйным ціскам”, праз гэта “Беларусь вымушаная была закупляць новыя электрацягнікі ў Расійскай Федэрацыі”.
31 жніўня таго ж года стала вядома, што, нягледзячы на ўплыў санкцый праз ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, галаўная кампанія Stadler не плануе закрываць сваё прадпрыемства.
Як адзначалася ў справаздачы аб яе працы за першае паўгоддзе 2023 года, “улічваючы вельмі добрую сітуацыю з заказамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцяў іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленага кошту, Stadler утрымлівае завод у Беларусі”.
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка