Мінск 06:29

МНС папярэдзіў пра моцны вецер на большай частцы Беларусі 26 верасня

Ілюстрацыйнае фота: Khamkéo / unsplash.com

26 верасня, Позірк. На большай частцы Беларусі 26 верасня чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі 15–20 метраў на секунду, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Не выключаецца магчымасць пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў.

Шкала Бафорта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).

У сярэдзіне ліпеня непагадзь у Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Праз стыхію загінула сем чалавек.

Падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць 20 ліпеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты заявіў, што перад МНС стаіць задача “ў корані памяняць сістэму апавяшчэння”. У прыватнасці, на яго думку, sms-рассыланні з папярэджаннямі “выклікаюць у грамадзян усмешку”, “гэтая сістэма неэфектыўная”.

“Таму з калегамі з МНС думаем фактычна пра фармат ваеннага часу — апавяшчальнікі, гучныя сірэны, якія будуць імгненна ўключацца пры такіх ураганных вятрах і патэнцыйна бачных страшных з’явах. І людзі будуць разумець, што трэба бегчы ў сховішча”, — сказаў чыноўнік.

Гл. таксама:

Нявывучаны ўрок. Ураган паказаў, што ўлада бяздушная і не гатовая да сапраўдных выклікаў (на рускай мове)

Падзяліцца: