У Оршы затрыманы расіянін, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку
26 верасня, Позірк. 31-гадовы грамадзянін Расіі, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку, затрыманы ў Оршы (Віцебская вобласць) супрацоўнікамі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз”, паведаміла 26 верасня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
“На радзіме фігурант быў актыўным удзельнікам арганізаванай злачыннай групы, якая здзяйсняла напады на прадпрымальнікаў у Смаленскай вобласці, — гаворыцца ў паведамленні. — Для завалодання маёмасцю бізнесмена зламыснікі ў лістападзе 2018 года арганізавалі яго збіццё, а неўзабаве, не дасягнуўшы сваёй мэты, расстралялі пацярпелага з траўматычнай зброі. Ён цудам застаўся жывы”.
Затрыманаму таксама ставіцца ў віну выкраданне ў верасні 2019 года непаўналетняй дачкі іншага прадпрымальніка, ад якога дамагаліся пераафармлення бізнесу на падстаўных асоб.
Расіянін змешчаны пад варту. Вырашаецца пытанне пра яго перадачу кампетэнтным органам РФ.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка