Распачата спецвытворчасць у дачыненні да Дзмітрыя Жлобы
27 верасня, Позірк. Спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 31-гадовага Дзмітрыя Жлобы, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Следчага камітэта.
Мужчыну інкрымінавалі ч. 1 арт. 3612 КК (прадастаўленне грашовых сродкаў любым спосабам для заведамага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці).
Жлобу прапанавана з’явіцца ў следчае ўпраўленне УСК па Мінскай вобласці.
У базе медыя devby.io, які спецыялізуецца на ІТ-сферы, Дзмітрый Жлоба фігуруе як афіцыйны прадстаўнік кампаніі datarockets.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Першыя спецвытворчасці былі распачатыя 26 верасня 2022 года. У спісе асоб, падвергнутых гэтай працэдуры, на сайце СК налічваецца 118 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДзяржава "пераварвае" легалізацыю рэпрэсій — эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаРыжанкоў абраў самы лагічны момант для звароту да Літвы — ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка