Беларусь пад санкцыямі Захаду, бо знаходзіцца на шляху да багатай на рэсурсы РФ, лічыць Лукашэнка
27 верасня, Позірк. “У перыяд Першай сусветнай вайны беларускія тэрыторыі, не саромеючыся, рабавала Германія, а пасля падзелу Беларусі ў 1921 годзе — Польшча”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска.
Паводле яго слоў, гэтыя дзяржавы “нахабна вывозілі” з беларускай тэрыторыі “па вузкакалейках і торф, і лес, і прадукты харчавання, а ў гэты час беларусы галадалі”.
“Але галоўнае, мы стаім на шляху да беспрэцэдэнтна і, на думку краін Захаду, несправядліва багатай на гэтыя і іншыя рэсурсы Расіі, — цытуе спікера яго прэс-служба. — І далей на тэму палітычных і санкцыйных выпадаў з боку калектыўнага Захаду на адрас нас з расіянамі можна не разважаць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, сёння Захад “мае найвышэйшыя тэхналогіі, якіх па асобных напрамках не мае ні Расія, ані Беларусь”. Тэхналогіі у заходніх краін маюцца, аднак, заявіў спікер, “для іх патрэбныя рэсурсы, каб вырабляць гатовыя вырабы: тыя ж беспілотнікі, прадукцыю на аснове штучнага інтэлекту і гэтак далей”.
“Патрэбныя рэсурсы, прытым патрэбныя крыніцы рэдказямельных металаў. Дзе яны сканцэнтраваныя? Найперш у Расійскай Федэрацыі. Велізарная тэрыторыя і неадпаведна нізкая шчыльнасць насельніцтва. Заўсёды гэты тэхналагічны Захад, які нас апярэджваў, імкнуўся на ўсход да гэтага сховішча рэсурсаў. Так адбываецца і зараз”, — сцвярджае ён.
У гэтым кантэксце Лукашэнка заявіў, што Беларусь будуе “доўгатэрміновую супрацу з прагрэсіўнай сусветнай большасцю”, у прыватнасці ўмацоўвае саюзніцкія стасункі з РФ, нядаўна стала паўнапраўным членам ШАС, выбудавала “ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітаем”. Таксама, паводле яго слоў, “паглыбляецца інтэграцыя ў ЕАЭС і СНД”.
У дачыненні да Лукашэнкі, звязаных з ім асоб, прадстаўнікоў сілавых структур, шэрагу прадпрыемстваў (уключаючы ваенна-прамысловыя), банкаў і іншых суб’ектаў, дзейнічаюць санкцыі ЗША, Еўрапейскага саюза і шэрагу асобных дзяржаў.
Абмежавальныя меры былі ўведзеныя за рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне, стварэнне міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з сумежнымі краінамі ЕС ды інш.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+