Мінск 16:28

Распачата спецвытворчасць у дачыненні да Дзмітрыя Жлобы

27 верасня, Позірк. Спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 31-гадовага Дзмітрыя Жлобы, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Следчага камітэта.

Мужчыну інкрымінавалі ч. 1 арт. 3612 КК (прадастаўленне грашовых сродкаў любым спосабам для заведамага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці).

Жлобу прапанавана з’явіцца ў следчае ўпраўленне УСК па Мінскай вобласці.

У базе медыя devby.io, які спецыялізуецца на ІТ-сферы, Дзмітрый Жлоба фігуруе як афіцыйны прадстаўнік кампаніі datarockets.

Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

Першыя спецвытворчасці былі распачатыя 26 верасня 2022 года. У спісе асоб, падвергнутых гэтай працэдуры, на сайце СК налічваецца 118 чалавек.

Падзяліцца: