Рыжанкоў у Нью-Ёрку абмеркаваў узаемадзеянне з Чырвоным Крыжом, міратворчасць — са Святым Пасадам (абноўлена)
Адкарэктаваны сёмы абзац. У першапачатковым паведамленні МЗС фігураваў прэм’ер-міністр — кіраўнік МЗС Катара Мухамед бен Абдэрахман Аль Тані. Ведамства ўдакладніла, што сустрэча была з дзяржміністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі.
27 верасня, Позірк. Дамоўленасці аб “працягу і сістэматызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння” дасягнутыя 26 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і прэзідэнта Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Мір’яны Спалярыч-Эгер, заяўляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Паводле сцвярджэння МЗС, суразмоўніца чыноўніка “пацвердзіла непалітызаваны характар дзейнасці арганізацыі, высунула шэраг гуманітарных ініцыятыў”.
Ні прэс-служба МКЧК, ані Спалярыч-Эгер пра перамовы з прадстаўніком рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і іх змест не паведамляюць.
На сустрэчы Рыжанкова з дзяржаўным сакратаром Святога Пасаду П’етра Паралінам абмяркоўваліся “надзённыя пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння”, а таксама “сітуацыя ў еўразійскім рэгіёне і міратворчыя ініцыятывы”.
Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з шэрагам калег. З міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам ён абмеркаваў “двухбаковыя праекты ў непадсанкцыйных галінах, сітуацыю ва Украіне, энергетыку, сельскую гаспадарку і спорт”. Еўрапейскі чыноўнік, як заяўляецца, “пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Венгрыі пра недапушчальнасць дыскрымінацыі спартсменаў з палітычных матываў і выкарыстанні спорту ў палітычных мэтах”.
“Бакі таксама канстатавалі супадзенне пазіцый аб контрпрадуктыўнасці незаконных санкцый, якія накладаюцца Захадам на шэраг дзяржаў свету”, — паведамляе знешнепалітычнае ведамства.
З дзяржміністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі Рыжанкоў абмеркаваў перспектывы супрацы “ў гуманітарных галінах”, у тым ліку ў сферы адукацыі, аховы здароўя і спорту. Бакі закранулі тэму “ўзаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках, у тым ліку тэматыку БРІКС і ШАС”.
Перспектывы павелічэння ўзаемнага тавараабароту, інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, праекты ў сферы высокіх тэхналогій і графік двухбаковых візітаў абмяркоўваліся на перамовах з намеснікам прэм’ера — кіраўніком МЗС ААЭ Абдулой бен Заідам Аль Нахаянам.
Са сваім індыйскім калегам Субраманіямам Джайшанкарам Рыжанкоў абмеркаваў “магчымыя прадметныя крокі і спосабы надання дынамікі двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню, а таксама графік кантактаў па лініі дзелавых колаў дзвюх краін”.
На сустрэчы з міністрам замежных спраў Нікарагуа Вальдракам Енчке было заяўлена пра “дынамічнае развіццё сяброўскіх беларуска-нікарагуанскіх стасункаў, што гістарычна склаліся, супадзенне пазіцый бакоў па большасці міжнародных пытанняў”. Бакі пацвердзілі “ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях”, а таксама абмеркавалі “ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту прэм’ер-міністра Беларусі ў Манагуа і новыя кааперацыйныя праекты”.
Канферэнцыю па еўразійскай бяспецы (пройдзе ў Мінску 31 кастрычніка — 1 лістапада) і графік мерапрыемстваў паміж МЗС Рыжанкоў абмеркаваў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
На сустрэчы з кіраўніком МЗС Казахстана Маратам Нуртлеу абмяркоўваўся “ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў”. Бакі “ўдакладнілі графік двухбаковых канактаў на розных узроўнях”, а таксама “зрахавалі падыходы ў рамках міжнародных арганізацый”.
“Максімальна эфектыўнай рэалізацыі” дарожнай карты дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, інтэнсіфікацыі прамысловай кааперацыі, супрацы ў рамках ШАС і з трэцімі краінамі былі прысвечаныя перамовы Рыжанкова з кіраўніком МЗС Узбекістана Бахціёрам Саідавым.
Беларускі чыноўнік таксама ўзяў удзел у перамовах міністраў замежных спраў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, дзе абмяркоўваліся “наяўныя пытанні дзейнасці” блока, рэгіянальная бяспека, будучыя мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні па лініі АДКБ.
МЗС падпісала план сумесных мерапрыемстваў з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа на 2024 год
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка