Не менш як 10 чалавек затрымана ў Гомельскай вобласці
27 верасня, Позірк. Пра працяг “правядзення адпрацоўкі прыгранічнай тэрыторыі з Украінай” адсправаздачыўся адзін з праўладных рэсурсаў.
Паведамляецца, што сілавікамі “пастаянна вядзецца праца ў Брагіне, Ельску, Лоеве, Хойніках, Нароўлі і іншых гарадах Гомельскай вобласці”, дзе праведзеныя затрыманні людзей. Згаданая крыніца апублікавала відэазапіс жорсткіх затрыманняў бяззбройных людзей, якія не чыняць ніякага супраціву. Затрыманыя названыя “дэструктыўнымі персанажамі”.
На відэазапісе адзін з затрыманых кажа, што гуляў у кампутарную гульню, адначасна пазнаёміўся з украінцамі і “пад іх уплывам” стаў абражаць Расію і Аляксандра Лукашэнку. Іншы мужчына, мяркуючы па ўсім, быў затрыманы за татуіроўку.
Усяго ў сюжэце паказана 10 чалавек, большасць з якіх “прызнаюцца” ў падпісках на “экстрэмісцкія” крыніцы інфармацыі.
Праўладны рэсурс заяўляе, што некаторым затрыманым “давялося адказваць за свае дзеянні ў адпаведнасці з КК і КаАП, а некаму хапіла папярэджання і прафілактычнай гутаркі”. Дэталі не прыводзяцца.
19 верасня стала вядома, што сілавікі правялі аблавы ў Глыбокім (Віцебская вобласць) і Століне (Брэсцкая вобласць), каб затрымаць людзей, што маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”.
У Глыбокім затрымалі дванаццаць мясцовых жыхароў праз удзел у 2020 годзе ў пратэстах супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. У Століне было затрымана мінімум пяць чалавек, паведамляюць праўладныя рэсурсы.
Раней, 18 верасня, паведамлялася, што ў Гомельскай вобласці за падпіскі на “экстрэмісцкія” старонкі ў сацсетках было затрымана сем чалавек.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка