Мінск 16:21

Лукашэнка не змог назваць патэнцыйнага пераемніка

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

27 верасня, Позірк. Усе патэнцыйныя прэзідэнты Беларусі знаходзяцца “на вачах”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска.

“Не хачу нікога пакрыўдзіць, не хачу сябе тут прыўзняць, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Памятаеце, я казаў, што прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ты ад прыроды не маеш асноўных момантаў, уласцівасцяў і якасцяў прэзідэнта, то ты нават не лезь у гэтую сферу”.

“Я шмат зараз думаю, натуральна, пераходны перыяд, разумею, што нехта прыйдзе пасля мяне, будзе кіраваць краінай. Дрэнна, добра… Гэта вы потым ацэніце, параўноўваючы. Усё спазнаецца ў параўнанні. І я думаю: вось яны ўсе прэзыдэнты ў нас на вачах. У вас менш, а ў мяне яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм’ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах”, — сказаў ён.

Разам з тым Лукашэнка заявіў, што не змог бы параіць канкрэтнага чалавека на сваё месца, калі б яго пра гэта спыталі. “Шчыра, я не ведаю. Але ўсе яны, хто навідавоку, маюць унікальныя якасці. Унікальныя. Значна вышэйшыя, чым у мяне, асобныя якасці. І ўчора я падумаў: вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці спалучыць, унікальны б быў чалавек і ідэальны б быў прэзідэнт”, — падзяліўся думкамі Лукашэнка.

Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

Дэмакратычныя сілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.

Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, які ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.

Лукашэнка заклікаў прызвычайвацца, што "прэзідэнт будзе іншы", яго суправаджэнне зрабіла акцэнт на Крутым

10 жніўня, Позірк. На тэму далейшага знаходжання ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка паразважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць) падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадка Гарадзішча. Відэафрагмент, апублікаваны ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы, сведчыць, што адна з прысутных на …
Падзяліцца: