З пачатку года ў Беларусь уехала больш за 100 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпамежкамітэт
27 верасня, Позірк. За мінулы тыдзень (з 6:00 20 верасня да 6:00 27 верасня) у Беларусь уехала 2.602 грамадзяніна Украіны (за папярэднія сем дзён — 2.381), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу за гэты перыяд прайшло 8 чалавек (тыднем раней — 2), транзітам праз Польшчу — 2.148 (1.880), Літву — 408 (476), Латвію — 38 (23).
З пачатку года ў краіну ўехала 101.564 грамадзяніна Украіны: з тэрыторыі Украіны — 47, транзітам праз Польшчу — 80.703, праз Літву — 19.305, праз Латвію — 1.509.
Усяго з 24 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў у суседнюю краіну, у Беларусь прыбыло 248.056 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.965, транзітам праз Польшчу — 178.491, праз Літву — 47.555, праз Латвію — 6.045.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” ў лютым гэтага года амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці аб звычайных паездках грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
Паводле звестак ААН на 24 верасня, у свеце было зафіксавана амаль 6,73 млн украінскіх уцекачоў (з іх 6,154 млн — у Еўропе).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДзяржава "пераварвае" легалізацыю рэпрэсій — эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаРыжанкоў абраў самы лагічны момант для звароту да Літвы — ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка