Жыхарам трох раёнаў Мінска пасля аварыі на сетках рэкамендавана выкарыстоўваць падвозную ваду
27 верасня, Позірк. Жыхарам Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы рэкамендуецца выкарыстоўваць падвозную або бутыляваную ваду “для пітных мэтаў, падрыхтоўкі ежы і захавання правілаў асабістай гігіены”, паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Падкрэсліваецца, што ў названых раёнах магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння з-за аварыйнай сітуацыі на сетках.
Цяпер “праводзіцца прамыванне сетак у зоне ўплыву аварыі”, гаворыцца ў паведамленні, “спецыялістамі тэрытарыяльных устаноў дзяржаўнага санітарнага нагляду ажыццяўляецца кантроль за падрыхтоўкай ежы і выкананнем умоў асабістай гігіены ва ўстановах адукацыі на тэрыторыях [гэтых раёнаў]”.
“Санітарна-эпідэміялагічнай службай сумесна з “Мінскводаканалам” пры атрыманні інфармацыі аб заканчэнні работ па ліквідацыі аварыі плануецца правядзенне адбору пробаў вады ў зоне ўплыву для лабараторных даследаванняў па паказчыках бяспекі па хімічным складзе і паказчыках мікрабіялагічнай бяспекі”, — адзначае цэнтр гігіены.
Паведамляецца, што інфармацыя аб аварыйнай сітуацыі на сетках водазабеспячэння, якія сілкуюць Заводскі, Ленінскі, Кастрычніцкі раёны, паступіла ў “Мінскводаканал” 26 верасня ў 20:10.
“У выніку пашкоджання адбылося зніжэнне ціску ў вышэйзгаданых раёнах Мінска. У 23:30 26.09.2024 пашкоджанне было лакалізавана. У 00.15 27.09.2024 водазабеспячэнне адноўлена”, — гаворыцца ў рэлізе.
26 верасня Мінгарвыканкам паведаміў аб зніжэнні ціску, адсутнасці і пагаршэнні якасці водазабеспячэння ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. Прычынай надзвычайнага здарэння названа “пашкоджанне магістральнага вадавода дыяметрам 1.000 мм”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДзяржава "пераварвае" легалізацыю рэпрэсій — эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаРыжанкоў абраў самы лагічны момант для звароту да Літвы — ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка