Беларускія лыжнікі не будуць удзельнічаць у Кубку свету — санкцыі пакінутыя ў сіле
27 верасня, Позірк. Беларускія і расійскія лыжнікі не будуць дапушчаныя да Кубка свету ў новым сезоне, адпаведнае рашэнне прынятае 27 верасня на пасяджэнні Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборду (FIS).
“Ніякага абмеркавання або чагосьці падобнага не было. Нас проста праінфармавалі, што ў надыходзячым сезоне ніякіх зменаў [у пытанні санкцый] не будзе”, — паведаміў выданню Expressen прадстаўнік лыжнай федэрацыі Швецыі Ларс Оберг.
Паводле яго слоў, захаванне санкцыя з’яўляецца пазітыўнай навіной. “Паколькі мы адчулі, што вецер дзьме ў іншым кірунку, гэта вельмі прыемна”, — сказаў ён.
“Швецыя належыць да той часткі FIS, якая лічыць, што адхіленне [расіян і беларусаў] павінна дзейнічаць датуль, пакуль ва Украіне сітуацыя не зменіцца. У цяперашняй сітуацыі мне здаецца няправільным дапускаць іх [да спаборніцтваў]”, — падкрэсліў Оберг.
Па эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і сноўбордзе.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расейскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартоўцу нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз ягоны пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у тыпах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзейных кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 у нейтральным статусе.
- ГрамадстваРоўнасць у дзяржаве і грамадстве пачынаецца з роўнасці ў сям'і — ініцыятыва "Гэта Окей"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы абмеркавалі з нямецкімі дэпутатамі непрызнанне выбараў-2025, дапамогу беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 5,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 33 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка