Галоўчанка анансаваў “перадсерыйныя выпрабаванні” айчыннага электрамабіля
27 верасня, Позірк. У Беларусі “ўжо вельмі блізка падышлі да стадыі перадсерыйных выпрабаванняў” айчыннага электрамабіля, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 27 верасня падчас наведвання завода “БелДжы”.
Відэафрагмент яго каментара апублікавала прэс-служба ўрада.
“За мінулы год прагрэс дасягнуты досыць вялікі і нашымі навукоўцамі, і вытворцамі”, — сказаў Галоўчанка.
Паводле сцвярджэння прэм’ера, цяпер неабходна вырашыць “тэхнічна вельмі сур’ёзную задачу па засваенні вытворчасці найбольш ёмістых элементаў або сістэм электрамабіля”: “Гэта інвертар, цягавы рухавік і батарэя. Плюс да ўсяго гэтага ёсць яшчэ праграмна-апаратны комплекс, які кіруе ў цэлым усёй электронікай аўтамабіляў. Да яго яшчэ пакуль толькі падыходзім. Але калі будуць выведзеныя на стадыю серыйнай вытворчасці вось гэтыя элементы з нейкімі даданнямі імпартных, тады можна ўжо будзе, не саромеючыся, называць гэты электрамабіль айчынным”.
Калі названыя вузлы пройдуць усе выпрабаванні і будзе пацверджана іх эфектыўнасць, наступным этапам стане “эканамічная эфектыўнасць вытворчасці”, сказаў Галоўчанка.
“У невялікіх колькасцях мы можам іх, умоўна кажучы, уручную дзесьці вырабіць, але для серыйнай вытворчасці гэтых элементаў, трэба будзе казаць аб рэалізацыі ўжо новых вытворчых інвестыцыйных праектаў па стварэнні магутнасцяў для іх серыйнай вытворчасці. Гэта не вельмі просты працэс”, — дадаў ён.
У жніўні дырэктар СЗАТ “БелДжы” Генадзь Свідзерскі паведаміў, што выпрабаванні доследных партый айчыннага электрамабіля плануюцца ў снежні, пасля гэтага будуць дадзеныя “тэхніка-камерцыйныя заключэнні для магчымасці серыйнай вытворчасці”.
“Ідэя стварэння беларускага электрамабіля з’явілася пасля куплі ліцэнзіі, якая дала доступ да пэўнай дакументацыі, — адзначыў ён. —Платформа будзе вырабляцца на канвееры серыйнага завода “БелДжы” па дакументацыі электрамабіля, распрацаванай у Акадэміі навук”.
Паводле яго слоў, пасля атрымання прамысловых узораў у канцы года можна будзе казаць аб камерцыйных і тэхнічных перспектывах развіцця гэтага кірунку.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+