За спробу перавозкі мігрантаў у Польшчы затрыманы беларус
27 верасня, Позірк. Грамадзянін Беларусі затрыманы за спробу перавозкі мігрантаў, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Адзначаецца, што беларус накіроўваўся да мяжы, дзе яго “чакалі замежнікі, якія незадоўга да гэтага незаконна перайшлі на тэрыторыю Польшчы”.
Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
24 верасня паведамлялася аб затрыманні 30-гадовай беларускі, якая перавозіла ў аўтамабілі чатырох нелегальных мігрантаў. Адзін з іх быў знойдзены ў багажніку аўто.
За 26 дзён верасня суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі на 14,8% больш спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, чым за ўвесь жнівень (3.269 супраць 2.848), і на 31,9% больш, чым за ўвесь ліпень (2.479), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных іх памежных служб.
Рост напружанасці назіраецца на двух з трох напрамкаў.
Польшча з пачатку верасня спыніла 2.784 спробы — на 23% больш да жніўня (2.264) і ў 2,1 раза больш да ліпеня (1.323); Літва папярэдзіла 157 спробаў — на 57% больш да жніўня (100) і на 38,9% больш да ліпеня (113).
Латвія спыніла ў верасні 328 спробаў супраць 484 у жніўні (зніжэнне на 32,2%) і 1.043 у ліпені (у 3,2 раза).
З пачатку 2024 года суседнія дзяржавы ЕС прадухілілі 31.645 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі (-2,6% да аналагічнага леташняга перыяду; 32.487), у тым ліку Польшча — 26.602 (+25,3%; 21.235), Латвія — 4,2 раза; 9.520), Літва — 623 (-2,8 раза; 1.732).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДзяржава "пераварвае" легалізацыю рэпрэсій — эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка