Мінск 15:26

Латушка: Я хачу, каб Ярмошына не думала, што яе не чакае адказнасць

Ігар Карпенка і Лідзія Ярмошына
Архіўнае фота: ЦВК

29 верасня, Позірк. “Я хачу, каб [экс-кіраўнік ЦВК] Лідзія Ярмошына не думала, што яе не чакае адказнасць за ўчыненыя злачынствы. Апраўданні ў духу “ў мяне не было выбару, мяне прымушалі, я проста малявала лічбы” не прымаюцца”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў відэазвароце 28 верасня.

Палітык звярнуў увагу на выпадкі з’яўлення Ярмошынай у дзяржСМІ і на праўладных мерапрыемствах, якія пачасціліся апошнім часам.

“Я б параіў вам, Лідзія Міхайлаўна, задумацца аб тым, колькі людзей пацярпела з-за вашых шматгадовых фальсіфікацый выбараў, колькі было вымушана прымусова пакінуць краіну, колькі беларусаў падвергнулася катаванням, колькі сем’яў вы разбурылі, колькі з-за вас людзей загінула”, — сказаў экс-міністр культуры.

Фальсіфікацыі на выбарах у 2020 годзе пад кіраўніцтвам Ярмошынай, лічыць Латушка, “прывялі да збіцця дзясяткаў тысяч людзей, іх пазнейшага затрымання”.

“І мы не забываем аб вашых злачынствах у 2010 годзе і ў іншыя выбарчыя цыклы”, — дадаў кіраўнік НАУ.

“Лідзія Міхайлаўна, памятайце, што адказнасць за злачынствы — яна немінучая. Вы ж юрыст, нібыта. Яна дагоніць усіх, і вас у тым ліку. Вашыя намаляваныя крывёй беларусаў цыферкі не забытыя і не будуць забытыя”, — працягнуў палітык.

Ён заклікаў цяперашняга кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі задумацца, ці хоча ён быць адказным за фальсіфікацыю будучых прэзідэнцкіх выбараў.

Латушка нагадаў, што НАУ занята працай па прыцягненню прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці.

Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

Папярэднія прайшлі 9 жніўня 2020 года. Самыя масавыя ў гісторыі краіны пратэсты, якія суправаджалі іх і працягваліся пасля, былі жорстка задушаныя ўладамі, масавыя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу, іх узровень расце.

71-гадовая на дадзены момант Лідзія Ярмошына ўзначальвала Цэнтрвыбаркам у 1996-2021 гадах. Яе прызначэнне на пасаду рашэннем Лукашэнкі супярэчыла Канстытуцыі.

Пасля яна неаднаразова пераназначалася. Ні адна выбарчая кампанія пад яе кіраўніцтвам не прызнана дэмакратычным светам.

Пераемнікам Ярмошынай на пасадзе стаў экс-міністр адукацыі, былы кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.

Ярмошына абразіла Ціханоўскую і дапусціла выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах

21 верасня, Позірк. З абразлівымі выказваннямі ў адрас кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Святланы Ціханоўскай, якая стала пасля дэмакратычным лідарам, выступіла экс-старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы ў рамках “Інфармацыйна-асветніцкага праекта “Адкрытыя веды". На яе думку, кандыдат у …
Падзяліцца: