Генеральны сакратар ААН перадаў Лукашэнку “самыя цёплыя пажаданні”, заяўляе МЗС
29 верасня, Позірк. “Самыя цёплыя пажаданні кіраўніку беларускай дзяржавы” перадаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на сустрэчы з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, паведамляе прэс-служба МЗС.
Сустрэча прайшла 28 верасня ў Нью-Ёрку на палях 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У паведамленні знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што бакі “закранулі пытанні актуальнага міжнароднага парадку дня”, абмеркаваўшы ў ліку іншага тэму “глабальнай і рэгіянальнай бяспекі”.
Як і выступе на сесіі ў той жа дзень, Рыжанкоў “адзначыў неабходнасць павышэння ролі ААН у супрацьдзеянні незаконным аднабаковым прымусовым мерам”.
Таксама МЗС паведамляе аб праведзеных Рыжанковым у Нью-Ёрку сустрэчах з міністрамі замежных спраў Ірана і Азербайджана Абасам Аракчы і Джэйхунам Байрамавым.
Ведамства адзначае, што з іранскім бокам вядзецца праца па “арганізацыі шэрагу сустрэч на вышэйшым і высокім узроўні”.
На сайце ААН паведамляецца толькі пра факт сустрэчы Гутэрыша і Рыжанкова. Падрабязнасці на прыводзяцца.
4 ліпеня прэс-служба ААН паведаміла пра сустрэчу ў той жа дзень у Астане (Казахстан) Гутэрыша і Лукашэнкі. Адзначалася, што генеральны сакратар ААН выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданне, каб амністыя, у выніку якой на той момант было вызвалена некалькі палітвязняў, стала “крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі”. Гутэрыш падкрэсліў важнасць спынення вайны ва Украіне на аснове Статута ААН, міжнароднага права і павагі тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.
Прэс-служба Лукашэнкі падрабязнасці сустрэчы не прыводзіла, але 18 ліпеня Лукашэнка заявіў, што генеральны сакратар ААН не прад’яўляў яму прэтэнзій на сустрэчы ў Астане.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка