ЕАБР: Рост даходаў і павелічэнне крэдытавання захаваюць высокі спажывецкі попыт у Беларусі
30 верасня, Позірк. Рост даходаў насельніцтва ў Беларусі, “нараўне з павелічэннем спажывецкага крэдытавання, будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Аналітыкі канстатавалі, што ў краіне “захоўваецца высокі рост даходаў насельніцтва”. “Рэальны заробак вырас на 12,3% г/г (год да года. – “Позірк“.) у жніўні 2024 г. пасля 15,4% г/г у ліпені, — адзначана ў дакуменце. — Аплата працы расце высокімі тэмпамі ва ўсіх сектарах, у тым ліку ў бюджэтным, дзе заробкі ў рэальным выражэнні выраслі на 11,8% г/г у жніўні пасля 12,7% г/г у ліпені”.
“Пры гэтым у верасні чакаецца падвышэнне базавай стаўкі заработнай платы, а таксама павелічэнне выплат настаўнікам, што падтрымае рост зарплат у бюджэтнай сферы і эканоміцы ў цэлым”, — звярнулі ўвагу эксперты ЕАБР.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен складаць не менш як 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў жніўні 2024 года знізіліся на 0,1%, з пачатку года выраслі на 3,4%, у гадавым выражэнні — на 6%.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+