Сікорскі пра рэжым “інкамунікада” беларускіх палітвязняў: Маўчанне — інструмент тыранаў
1 кастрычніка, Позірк. “Безумоўнага вызвалення” палітвязняў у Беларусі, Расіі і іншых краінах запатрабаваў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў выступе 30 верасня на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
Частку прамовы ён прысвяціў падзеям ва Украіне, дзе “паветра напоўненае аглушальным гукам сірэн і выбухаў” (цытуецца па відэатрансляцыі ў ютуб-канале АБСЕ).
Аднак, падкрэсліў кіраўнік польскага МЗС, нельга забываць “аб месцах, якія напоўненыя аглушальнымі гукамі цішыні”.
“Цішыня і маўчанне, паводле слоў вядомага польскага пісьменніка і рэпарцёра Рышарда Капушчынскага, — гэта такі ж палітычны інструмент як зброя ці прамова на мітынгу. Маўчанне трэба тыранам і акупантам, якія сочаць за тым, каб іх дзеянні суправаджаліся маўчаннем”, — сказаў Сікорскі.
“Мы павінны выступаць у абарону тых, хто праводзіць месяцы ў адзіночных камерах у Беларусі, Расіі і іншых краінах, — дадаў ён. — Неабходна выступаць у абарону тых, хто ўтрымліваецца пад вартай без сувязі са знешнім светам, хто падвяргаецца катаванням і зневажальнаму годнасць абыходжанню або памірае ў месцах пазбаўлення волі, таму што ім адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. Мы павінны быць голасам тых, хто адбывае больш суровыя пакаранні, чым гвалтаўнікі і забойцы, толькі таму што адважыліся выступіць супраць”.
Паводле слоў Сікорскага, нельга “маўчаць пра тое, што робяць тыраны і акупанты”.
“Мы будзем працягваць патрабаваць безумоўнага вызвалення палітвязняў, пакуль гэта не стане рэальнасцю”, — рэзюмаваў кіраўнік польскай дыпламатыі.
У Беларусі мінімум шэсць палітычных зняволеных доўгі час утрымліваюцца без сувязі са знешнім светам (“інкамунікада”): Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка і Максім Знак. Адсутнічае перапіска са сваякамі, яны пазбаўленыя сустрэч з адвакатам.
Варшаўская канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — штогадовае мерапрыемства, прысвечанае пытанням правоў чалавека і асноўных свабод у рэгіёне. Таксама абмяркоўваюцца актуальныя падзеі ў сферы бяспекі. Канферэнцыя праходзіць на працягу 10 дзён.
Як паведамляў “Позірк”, у канферэнцыі возьме ўдзел дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка