70-гадовы Лукашэнка ў віншаванні з Днём пажылых людзей традыцыйна аддзяліў сябе ад гэтай катэгорыі
1 кастрычніка, Позірк. 70-гадовы Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з Днём пажылых людзей (адзначаецца 1 кастрычніка) традыцыйна аддзяліў сябе ад гэтай катэгорыі грамадзян, куды, паводле класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, уваходзяць людзі 60 гадоў і старэйшыя.
“Многія з вас і сёння актыўныя і дзейныя: прадаўжаюць (так у арыгінале на сайце Лукашэнкі. — “Позірк”.) працаваць, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці, выхоўваюць моладзь, шчодра дзелячыся сваімі мудрасцю і вопытам”, — гаворыцца ў віншаванні.
Год таму фармулёўкі былі падобнымі: “Людзі залатога ўзросту і сёння з’яўляюцца актыўнымі грамадзянамі, прадаўжаюць, выкарыстоўваючы свае веды і вопыт, уносіць велізарны ўклад у развіццё грамадства”.
“Вы і сёння прадаўжаеце ўносіць вялікі ўклад у развіццё краіны, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і жыццёвай мудрасцю, асабістым прыкладам выхоўваеце сапраўдных працаўнікоў і патрыётаў”, — гаварылася ў віншаванні да Дня пажылых людзей у 2022 годзе.
Апошнія тры гады назвы прэс-рэлізаў пра віншаванне з гэтым святам прэс-служба Лукашэнкі называе аднолькава — “Віншаванне з Днём пажылых людзей” (гл. скрыншот). У 2021 годзе паведамленне выйшла пад менш фармальным загалоўкам “віншаванне грамадзянам старэйшага пакалення”, у 2020-м — “Віншаванне грамадзянам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы”.
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка