Мінск 16:42

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы амбасарадаў дзевяці краін і зноў паскардзіўся на санкцыі

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

1 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыняў 1 кастрычніка даверчыя граматы амбасадараў дзевяці дзяржаў, паведамляе яго прэс-служба.

Граматы Лукашэнку ўручылі амбасадары Кітая, Казахстана, Сербіі, Алжыра, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувейта, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая.

На сустрэчы з дыпламатамі ён паўтарыў раней неаднаразова агучаныя антызаходнія наратывы.

“Для нас няма недружалюбных народаў і другарадных краін. Ведаю, што і да беларусаў ва ўсім свеце ставяцца з ветлівасцю і цеплынёй”, — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што “мірная, квітнеючая і суверэнная Беларусь у асобных заходніх палітыкаў выклікае раздражненне, якое перарастае ў прадузятасць”.

“Яны лічаць нармальным сваё аднабокае састарэлае ўспрыманне светабудовы, дзе ёсць людзі першага і другога гатунку. А калі хтосьці не згодны з іх пунктам гледжання — душаць санкцыямі і рознымі абмежаваннямі. Мінск з такой несправядлівасцю сутыкаецца ўжо шмат гадоў, практычна ўсю суверэнную гісторыю”, — заявіў ён.

Тым не менш, дадаў Лукашэнка, Беларусь “бярэ на сябе смеласць праводзіць самастойную палітыку, унутраную і знешнюю”.

Перайшоўшы да тэмы міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЕС, ён назваў неабгрунтаваным прэтэнзіі на адрас Мінска.

Паводле яго сцвярджэння, “рэспубліка ў межах сваіх міжнародных абавязацельстваў і наяўных магчымасцяў спыняе нелегальныя міграцыйныя каналы і змагаецца з транснацыянальнай злачыннасцю”.

“Але калі ствараюцца нейкія праблемы, звязаныя з міграцыяй, то гэта пытанні не да нас. Гэта пытанні да тых, хто гэтых мігрантаў паклікаў да сябе ў краіну. Мы па-чалавечы клапоцімся пра людзей, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны і шукаць прытулак у Еўрапейскім саюзе. І ўсё гэта робім без чыёй-небудзь дапамогі, знаходзячыся пад прэсам незаконных санкцый”, — сказаў Лукашэнка.

“Чарговай падставай для знешніх нападак на Беларусь стане, відавочна, кампанія па выбарах прэзідэнта. Гэтая ўжо кампанія па нападках на Беларусь пачалася, вы гэта ведаеце. Ужо, напэўна, [апазіцыйныя палітыкі за мяжой] пачалі пісаць нарыхтоўкі гучных планаў па “звяржэнні рэжыму” і прасіць мільёны долараў грантаў на гэтыя бескарысныя мэты. Кожныя пяць гадоў просяць. Адразу засмучу ідэйных натхняльнікаў: расхістаць сітуацыю і ўвесці краіну ў бездань хаосу мы не дазволілі і не дазволім. Вы гэта ўбачыце”, — заявіў спікер.

У дачыненні да Лукашэнкі, звязаных з ім асоб, прадстаўнікоў сілавых структур, шэрагу прадпрыемстваў (уключаючы ваенна-прамысловыя), банкаў і іншых суб’ектаў, дзейнічаюць санкцыі ЗША, Еўрапейскага саюза і шэрагу асобных дзяржаў.

Абмежавальныя меры былі ўведзеныя за рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне, стварэнне міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з сумежнымі краінамі ЕС і інш.

Лукашэнка заклікаў расіян купляць беларускія тавары замест тых, якія трапілі пад "заходнія фашысцкія санкцыі"

30 верасня, Позірк. "Пэўным ціскам з боку Захаду" прадыктаваная ўзаемная цікавасць да супрацоўніцтва Беларусі і Рэспублікі Саха (Якуція, РФ), заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 верасня на сустрэчы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёну Айсенам Мікалаевым. "Я маю на ўвазе заходнія фашысцкія санкцыі. …
Падзяліцца: