Мінск 16:13

У Беларусі прыпыненая праца расійскага анлайн-кінатэатра Okko

Крыніца: okko.tv

1 кастрычніка, Позірк. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу okko.tv, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

У Мінінфарме заявілі, што падставай для такога рашэння паслужыла “парушэнне нормаў арт. 38 Закона аб СМІ ў частцы размяшчэння на дадзеным рэсурсе забароненай інфармацыі, накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці”.

У паведамленні “Белтэлекама” гаворыцца, што на перыяд дзеяння абмежавання плата за паслугу з абанентаў спаганяцца не будзе. Аб аднаўленні доступу да сэрвісу Okko паведамяць асобна.

Okko — адзін з найбуйнейшых расійскіх онлайн-кінатэатраў, якія дзейнічаюць па платнай падпісцы. На сайце транслююцца фільмы, серыялы, мультфільмы, спартыўныя спаборніцтвы, тэлевізійныя праграмы і інш.

Падзяліцца: