Лукашэнка заявіў гендырэктару МАГАТЭ, што не будзе захопліваць Чарнобыльскую АЭС
1 кастрычніка, Позірк. У Беларусі “няма неабходнасці” ў “захопе Чарнобыльскай АЭС”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на сустрэчы ў Мінску з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэлем Гросі.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, “апошнім часам ва Украіне гучаць заявы, што <…> Лукашэнка хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю”.
“Я толькі дагэтуль не магу зразумець: што ў аснове гэтага ляжыць, навошта Лукашэнку Чарнобыльская станцыя? Мы і так нацярпеліся ад таго, што адбылося пасля выбуху гэтай атамнай станцыі, якую, заўважце, мы не будавалі, мы не абслугоўвалі і мы не падрывалі. А асноўная бяда легла на чвэрць нашай тэрыторыі. І мы дагэтуль змагаемся з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Таму я вас абсалютна запэўніваю, што гэта глупства поўнае, якое мяне нават здзівіла. Мы ў страшным сне не маглі ўявіць, што нам давядзецца “захапіць” Чарнобыльскую станцыю і за яе потым адказваць. Няма такой неабходнасці з боку Беларусі. І, паверце мне, з боку Расіі таксама — не было, няма і ніколі не будзе”, — сказаў Лукашэнка.
Ён станоўча ацаніў працу МАГАТЭ, “звязаную з бяспекай атамных станцый, асабліва тых станцый, якія фактычна апынуліся ў зоне баявых дзеянняў — Запароская і Курская”.
Гаворачы пра Беларускую АЭС, Лукашэнка заявіў, што Беларусь пабудавала “самую сучасную і самую бяспечную атамную станцыю ў свеце”.
“А наогул вы павінны ведаць, што мы адданыя бяспецы, міру і мы зробім усё, на што мы здольныя, што ад нас залежыць, для таго каб забяспечыць рэгіянальную ядзерную бяспеку. У гэтым вы можаце не сумнявацца. Мы разумныя людзі і на рознага роду авантуры не кідаемся”, — дадаў ён.
У інтэрнэце не знаходзяцца заявы афіцыйных асоб Украіны аб намеры Беларусі захапіць Чарнобыльскую АЭС.
“Украінская праўда” сцвярджае, што прадстаўнікі Кіева “не рабілі заяў, на якія спасылаецца Лукашэнка”.
24 лютага 2022 года каля 5 раніцы расійскія акупацыйныя падраздзяленні з тэрыторыі Беларусі ўвайшлі ў зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС, якую ўтрымлівалі да 31 сакавіка. Пад кантролем расійскіх вайскоўцаў знаходзіліся пляцоўка АЭС і сама станцыя. Цяпер гэтую тэрыторыю кантралюе Украіна, доступ у Чарнобыльскую зону абмежаваны.
Украіна адыме з чарнобыльскай зоны адчужэння паласу ўздоўж мяжы з Беларуссю
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка