Мінск 06:38

МЗС ФРГ правярае паведамленні аб выкарыстанні працы палітвязняў на плантацыі нямецкага дэпутата-бізнесмена ў Беларусі

Ёрг Дарнау
Фота: Bild

1 кастрычніка, Позірк. “Замежныя інвестары не павінны рабіцца памагатымі рэжыму і ўдзельнічаць у жорсткіх палітычных рэпрэсіях у Беларусі або атрымліваць ад іх выгаду”, — заявілі інфармацыйнаму агенцтву “Позірк” у МЗС Германіі ў адказ на просьбу пракаментаваць паведамленні аб выкарыстанні працы палітвязняў пад Лідай (Гродзенская вобласць) на цыбульнай плантацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата федэральнай зямлі Саксонія ад ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Германіі” Ёрга Дарнау.

“Мы вельмі сур’ёзна ставімся да страшных паведамленняў і правяраем іх”, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

“Ясна адно: мы асуджаем усе формы прымусовай працы, катаванняў і прававога самавольства і з вялікай занепакоенасцю сочым за пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”, — падкрэслілі ў МЗС ФРГ.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: