Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2026 года павінны скласці не менш за 7,1 млрд долараў — указ
2 кастрычніка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 студзеня 2026 года павінны скласці не менш за 7,1 млрд долараў, адпаведны арыенцір замацаваны ва ўказе № 385 ад 1 кастрычніка “Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2025 год” (апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 2 кастрычніка).
Такім чынам, чаканы ўладамі на канец 2025 года мінімальны ўзровень золатавалютных рэзерваў на 18,3% большы за паказчык, які быў закладзены на канец 2024-га (не менш за 6 млрд долараў).
Згодна з згаданым указам, прырост спажывецкіх цэн у снежні 2025 года да таго ж месяцу 2024-га не павінен перавысіць 5%.
Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі на 1 студзеня 2026-га ў гадавым вымярэнні павінен быць не меншы за 11%; доля неабслугоўваных актываў банкаў у актывах, схільных крэдытнай рызыцы (у цэлым па дзеючых банках), на пачатак 2026 года — не больш за 10%.
Нацыянальнаму банку і Савету міністраў даручана забяспечыць выкананне паказчыкаў, замацаваных ва ўказе, які набудзе моц 1 студзеня 2025 года.
На пачатку верасня Нацбанк апублікаваў папярэднія даныя, згодна з якімі ЗВР Беларусі на 1 верасня 2024 года складалі 8 млрд 697,1 млн долараў (рост за месяц на 165,1 млн, ці +1,94%).
Аб’ём ЗВР у манетарным золаце — 4 млрд 363,9 млн, кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) — 1 млрд 389,4 млн, актывы ў замежнай валюце — 2 млрд 943,7 млн, рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы — 0,03 млн і 0,1 млн адпаведна.
У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн долараў (-0,4%), у лютым выраслі на 125,1 млн (+1,5%), у сакавіку — на 133,9 млн (+1,6%), у красавіку — на 89 млн (+1,1%), у траўні зменшыліся на 30,1 млн (-0,4%), у чэрвені — на 52,9 млн (-0,6%), у ліпені павялічыліся на 173,5 млн (+2,08%).
На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка