Кіраўнік МЗС Арменіі пра патэнцыйны выхад з АДКБ: Працэсы павінны быць добра пралічаныя
2 кастрычніка, Позірк. Ерэван замарозіў членства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і не мае намеру вяртацца да стасункаў, якія існавалі да карабахскага канфлікту, заявіў міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян 2 кастрычніка на Варшаўскім форуме па бяспецы.
“Мы не бачым сябе ў альянсе, вайсковым альянсе, які не працуе”, — сказаў ён.
У той жа час на пытанне, што перашкаджае выйсці з АДКБ, кіраўнік армянскай дыпламатыі адказаў: “Я думаю, што ўсе мы мусім быць больш асцярожнымі”.
“Адказнасць павінна быць у прыярытэце, а працэсы, якія могуць адбыцца, павінны быць добра пралічаныя і арганізаваныя, я маю на ўвазе ў тым ліку ацэнку рызык ды іншае. Так што гэта не вельмі простае пытанне”, — дадаў Мірзаян.
На II Сусветным армянскім саміце 18 верасня ў Ерэване прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што АДКБ стварае “пагрозы бяспецы”, а таксама “будучаму існаванню, суверэнітэту і дзяржаўнасці” краіны. Ён адзначыў, што членства ў арганізацыі будзе адноўленае, калі на пастаўленыя Арменіяй пытанні “будуць дадзеныя вычарпальныя адказы”.
“Прайшло роўна два гады з таго часу, як мы зрабілі гэтыя акцэнтаванні, і адказы не толькі не прагучалі, але ўжо відавочна, што яны не прагучаць, — сказаў кіраўнік армянскага ўрада. — Нават калі гэта не відавочна, магу сказаць, што да таго часу, пакуль гэтыя адказы не будуць пачутыя, Рэспубліка Арменія з кожнай хвілінай і кожнай секундай будзе аддаляцца ад АДКБ усё далей і далей. Існуе такі выраз — “пункт невяртання”, і калі мы яго не прайшлі, то маецца вялікая верагоднасць, што мы гэты пункт пройдзем. І ні ў кога не будзе законнай нагоды і падстаў абвінаваціць нас у гэтым”.
Генеральны сакратар арганізацыі Імангалі Тасмагамбетаў у апублікаваным у той жа дзень інтэрв’ю медыя “Саюзнікі АДКБ” заявіў, што блок па-ранейшаму разглядае Арменію “ў якасці раўнапраўнага партнёра” і гатовы “да дыялогу з калегамі з Ерэвана па ўсім спектры актуальных пытанняў”.
Ерэван замарозіў удзел і не выключыў магчымасці выхаду з АДКБ, абвінаваціўшы арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Азербайджанам.
13 чэрвеня 2024 года Пашынян заявіў, што ні ён, ані які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі пра карабахскі канфлікт на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня. У той жа дзень амбасадар Арменіі быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый.
У адказ Беларусь адклікала для кансультацый свайго амбасадара Аляксандра Канюка. Пры гэтым МЗС заявіў, што Мінск не мае намеру “пагаршаць стасункі з Ерэванам, колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі вонкавыя гульцы”.
21 жніўня дэмакратычныя сілы Арменіі запатрабавалі ад уладаў краіны “неадкладна разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю да зняцця дыктатара Лукашэнкі з пасады”. З гэтым і іншымі палітычнымі патрабаваннямі іх прадстаўнікі выйшлі да беларускай амбасады. Прадстаўнікі партыі “У імя Рэспублікі” закідалі дыпмісію яйкамі, памідорамі і бульбай.
У той жа дзень у беларускі МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Арменіі ў Мінску Нарэк Ціратуран. “Армянскі дыпламат быў падрабязна праінфармаваны пра здзейснены групай асоб акт вандалізму ў дачыненні да будынка амбасады Беларусі ў Ерэване, нанесеную беларускай дыпмісіі шкоду і яўна недастатковыя захады армянскіх праваахоўных органаў па яго прадухіленні”, — гаварылася ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
Падзеі ля будынка амбасады Беларусі пачалі развівацца пасля інтэрв’ю Лукашэнкі дзяржаўнаму тэлеканалу РФ “Расія”, у якім ён раскрытыкаваў курс армянскіх уладаў на збліжэнне з Захадам.
28 жніўня з’явілася інфармацыя, з якой вынікала, што амбасадар Канюк мог вярнуцца ў Ерэван. Пра яго сустрэчу з вярхоўным патрыярхам, каталікосам усіх армян Гарэгінам Другім паведаміла ў той дзень прэс-служба МЗС Беларусі.
6 верасня кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў наведалі месца будаўніцтва армянскай царквы ў сталіцы і сустрэліся з прадстаўнікамі армянскай дыяспары.
12 верасня Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў пагаршэнні стасункаў з Арменіяй віны Беларусі няма.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПрарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выпуску фармпрадукцыі па выніках года перавысіць 2 млрд рублёў, чакае "Белфармпрам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 26,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: За дзевяць месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+