Ухвалены праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб паветраных зносінах
2 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ, якім ухваліў праект пагаднення паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй аб паветраных зносінах, паведамляе яго прэс-служба.
У праекце вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты пры выкананні міжнародных пасажырскіх, грузавых і паштовых перавозак.
“Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Каралеўствам Саудаўская Аравія ў галіне паветраных зносін”, — гаворыцца ў рэлізе.
Перамовы наконт пагаднення будзе праводзіць Міністэрства транспарту і камунікацый.
У афіцыйнага Мінска няма дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Саудаўскай Аравіі, за інтарэсы Беларусі ў гэтай дзяржавы адказвае пасольства ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
У пачатку ліпеня 2023 года Сяргей Алейнік, які займаў у той час пасаду міністра замежных спраў, абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС краіны Валідам аль Херыжы пытанні “актывізацыі турызму і аблягчэння візавага рэжыму” паміж краінамі. Тады Мінск выказаў намер адкрыць пасольства ў Эр-Рыядзе, але пасля ні пра які прагрэс у гэтай галіне не паведамлялася.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй устаноўлены 6 чэрвеня 1997 года.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 42,3 млн долараў (-26,4% да 2020 года), з якога на беларускі экспарт прыпала 6,1 млн. Актуальныя даныя ў адкрытым доступе адсутнічаюць.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка