Мінск 01:31

Падпісаны закон аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу паміж Беларуссю і РФ

2 кастрычніка, Позірк. Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку прызнання электроннага подпісу падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе 2 кастрычніка яго прэс-служба.

Дагавор прадугледжвае “ўзаемнае прызнанне бакамі электроннага лічбавага подпісу ў электронных дакументах”.

Як падкрэслівае прэс-служба, да сферы прымянення пагаднення не будуць адносіцца выпадкі, калі абодва ўдзельнікі ўзаемадзеяння з’яўляюцца дзяржаўнымі органамі і суб’ектамі банкаўскіх і плацежных праваадносін.

Праект пагаднення быў прыняты расейскім урадам у студзені, ухвалены ў якасці асновы для правядзення перамоваў Лукашэнкі ў лютым.

Законапраект ратыфікаваны абедзвюма палатамі Нацыянальнага збору 17 верасня.

Падзяліцца: