Дашкольныя праграмы арыентаваныя на “выхаванне паважлівага стаўлення” да Беларусі — міністр адукацыі
3 кастрычніка, Позірк. У Беларусі практычна цалкам перапрацаваныя праграмы адукацыі і выхавання дзяцей у дашкольных установах адукацыі, заявіў 2 кастрычніка ў інтэрв’ю тэлеканалу СТБ міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Паводле яго слоў, “новае пакаленне праграм для дашкалят” укараняецца з распачатага навучальнага года. “У прыярытэце, вядома, стаіць, падрыхтоўка да таго жыцця нашых самых маленькіх выхаванцаў — да прыходу ў школу, да выхавання паважлівага стаўлення да нашай краіны”, — патлумачыў чыноўнік.
Іванец нагадаў, што на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўсе дзесяцікласнікі пачалі вывучаць новы прадмет — “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”. Гэта інтэграваная дысцыпліна, што заклікана не проста даць гістарычныя веды, “а сфармаваць светапогляд і гонар за гісторыю краіны”, заявіў міністр.
У красавіку Мінадукацыі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўных заняткаў “Азбука маральнасці” для навучэнцаў 2–3-х класаў. Сярод патрабаванняў да вынікаў факультатыўных заняткаў у 2-х класах — засваенне правіл паводзін пры выкананні гімна Беларусі, атрыманне ведаў пра паходжанне асноўных дзяржаўных сімвалаў, маральных пачуццях, маральных якасцях чалавека ды інш.
Раней Іванец паведамляў, што распрацоўваецца дапаможнік па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” і для адзінаццатага класа. Ён таксама адзначаў, што на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі быў “праведзены поўны аналіз падручнікаў гуманітарнага профілю”.
5 снежня 2023 года на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі прэзідэнта быў агучаны намер у наступным навучальным годзе зрабіць абавязковым для вывучэння школьнікамі прадмет “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”.
У 2022 годзе адбыліся змены ў школьнай праграме. Сярод іншага ў школьным адукацыйным працэсе сталі выкарыстоўваць інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы крымінальнага расследавання аб “генацыдзе беларускага народа”, прадстаўленыя Генпракуратурай, паведамляла Мінадукацыі.
У 2023 годзе выдадзены падручнікі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. З 2023 года з’явіліся адпаведныя дапаможнікі асобна для 1–4-х, 5–9-х і 10–11-х класаў.
Пры гэтым беларускія ўлады праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Амбасадар РФ у Мінску Барыс Грызлоў паведаміў 1 лютага пра дамоўленасць увесці агульныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ для Беларусі і Расіі.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 19%, выдаткі — на 14%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі перавысіў 350 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- З пачатку 2024 года дзвесце чалавек звярнуліся ў Мінску ў пункт посткантактнай прафілактыкі ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі 25 тыс. чалавек жыве з ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства"Інстаграм" і "Тэлеграм" найбольш папулярныя ў кібермахляроў пры псеўдапродажы тавараў — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка