Мінск 17:49

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 3 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

3 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 кастрычніка.

Курс долара вырас да 3,2641 рубля (+0,0119; +0,37%), еўра — да 3,61 (+0,015; +0,42%), юаня — да 4,6708 за 10 (+0,0169; +0,36%).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,4607 за 100 (-0,0138; -0,4%).

На мінулым працоўным тыдні (23–27 верасня) курс долара знізіўся на 0,12% (з 3,2152 да 3,2113), еўра — на 0,30% (з 3,5909 да 3,58); каціроўка юаня вырасла на 0,64% (з 4,6031 да 4,6326 за 10), расійскага рубля — на 0,13% (з 3,4728 да 3,4773 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае). У жніўні вырас на 1,55% (да 3,1834 рублі) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: