Пасля інцыдэнту з расійскім дронам Латвія размясціла СПА на мяжы з Беларуссю
3 кастрычніка, Позірк. Міністэрства абароны Латвіі разгарнула мабільныя групы супрацьпаветранай абароны на мяжы з Беларуссю і Расіяй, паведаміў у сацсетцы Х кіраўнік ведамства Андрыс Спрудс.
Сярод іншага, паводле яго слоў, на мяжы размешчаныя спецыяльныя радары для выяўлення беспілотнікаў і зенітна-ракетныя комплексы блізкага дзеяння RBS-70.
Захады прынятыя для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Латвіі на фоне “павышэння ўзроўню гібрыдных пагроз” з боку сумежных краін пасля інцыдэнту з расійскім беспілотнікам, які ўпаў у Рэзэкненскім краі, сказаў Спрудс.
8 верасня Мінабароны Латвіі паведаміла, што ў Рэзэкненскім краі (не з’яўляецца памежным, размешчаны прыкладна за 35 км ад мяжы з Беларуссю) разбіўся расійскі дрон. На наступны дзень кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі заявіла, што дрон пацярпеў крушэнне ў Гайгалаўскай воласці Рэзекненскага краю і быў “начыненым выбухоўкай беспілотнікам тыпу Shahed”.
У ліпені, жніўні і верасні тэлеграм-канал “Беларускі Гаюн”, які спецыялізуецца на маніторынгу вайсковай сітуацыі, паведамляў пра мноства выпадкаў уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе Украіну.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў было збіта над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны было вымушана прызнаць факт парушэння мяжы лятальнымі аб’ектамі, не назваўшы пры гэтым, каму яны належалі.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, раніцай 7 верасня адзін з расійскіх беспілотнікаў уварваўся ў паветраную прастору краіны ў раёне Пінска (Брэсцкая вобласць) і “працягнуў рух на поўнач”, зайшоў у Гродзенскую вобласць і даляцеў “да самых Карэлічаў і Навагрудка”, што зафіксавана ўпершыню.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка