Мінск 19:17

Пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў” папоўніла “Школа лідарства”

Будынак КДБ у Мінску
Крыніца: minsk-brock-msc.livejournal.com

3 кастрычніка, Позірк. Праект “Школа лідарства” (у англійскім варыянце “Leadership School”, “Leadership skills for women”) 1 кастрычніка ўключаны ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, вынікае з абноўленай інфармацыі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Рашэнне аб уключэнні праекта ў згаданы пералік 26 верасня прыняў Камітэт дзяржбяспекі.

Зыходзячы з інфармацыі на сайце МУС, да “Школы лідарства” маюць дачыненне Ганна Дапшэвічутэ, Вераніка Нікалайчык, Вера Есіпчук, Анжаліка Вайцяховіч і Аліна Шаўцова.

Адзначаецца, што “група грамадзян з ліку прадстаўнікоў ініцыятывы “Школа лідарства” і падкантрольнага яму праекта “Girl Power Bel” ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць з-за мяжы”.

Як датычныя да дзейнасці арганізацыі, у пераліку пазначаныя інстаграм-акаўнты “women_leadership_school” і “girl.power.bel”, а таксама тэлеграм-чаты “Школа лідарства” і “Girl Power”.

Падзяліцца: