Мінск 20:59

Публікацыі палітолага Карбалевіча ў яго тэлеграм-канале прызнаныя “экстрэмісцкімі”

Фота: "Наша Ніва"

4 кастрычніка, Позірк. “Экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны кантэнт тэлеграм-канала палітолага Валерыя Карбалевіча, вынікае з абноўленага спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.

Адпаведнае рашэнне прынятае 1 кастрычніка судом Ленінскага раёна Гродна.

Таксама спіс папоўніла інфармацыйная прадукцыя акаўнта ў “ЦікТоку” “blogger”, тэлеграм-канала “Позывной Полтава”, старонак у сацыяльнай сетцы “X” “Jarac”, “Rohan”, “Ягор Тубелевіч”, “Evil Sasha”.

Валерый Карбалевіч — палітычны аналітык, кандыдат гістарычных навук. Лаўрэат прэміі імя Герда Буцэрыуса “Свабодная прэса Усходняй Еўропы” 2012 года. Аглядальнік “Радыё Свабода”, аўтар “Позірку”. Жыве за межамі Беларусі.

Падзяліцца: