Мінск 20:09

Арт-мэнэджара Чахоўскага будуць ізноў судзіць завочна

Архіўнае фота: "Наша ніва"

4 кастрычніка, Позірк. Супраць культурнага мэнэджэра, былога арт-прадзюсара папулярнага мінскага праекта “Класіка ў Ратушы”, былога выканаўчага дырэктара дзеючай за мяжой Беларускай рады культуры Аляксандра Чахоўскага распачата новая крымінальная справа і распачата спецвытворчасць. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт у спецыялізаваным тэлеграм-канале.

Новая крымінальная справа ўзбуджана паводле ч. 1 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Спецвытворчасць распачата 3 кастрычніка.

У чэрвені Чахоўскі ўжо быў завочна асуджаны ў рамках справы яго былой жонкі — опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Тады Чахоўскага судзілі за “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) і “здзек з дзяржаўных сімвалаў” (арт. 370 КК). Яму прызначылі тры месяцы арышту. Чахоўскі знаходзіцца за мяжой.

Падзяліцца: