Беларуса затрымалі ў Польшчы за захоўванне незаконнага агнястрэла і цыгарэт без акцызу
4 кастрычніка, Позірк. Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Польшчы па падазрэнні ў “захоўванні незаконнай агнястрэльнай зброі і кантрабандных цыгарэт без акцызных марак”. Пра гэта паведамляе паліцыя польскага горада Отвацк (Мазавецкае ваяводства, прыгарад Варшавы).
Пры ператрусе месца пражывання 35-гадовага грамадзяніна Беларусі ў яго знойдзена агнястрэльная зброя “ў выглядзе кулямёта ППС калібра 7,62 і цыгарэты без неабходных акцызных марак”.
“Раённая пракуратура ў Атвоцку пачала расследаванне па дадзенай справе. Мужчыну пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Суд вырашыў, што мужчыне трэба забараніць выезд з краіны, канфіскаваць пашпарт і ўсталяваць нагляд паліцыі”, — гаворыцца ў рэлізе.
У лютым польскія памежнікі заявілі, што кантрабанда беларускіх цыгарэт у Польшчу ў 2023 годзе павялічылася ў 12 разоў. Беларускія цыгарэты польскія памежнікі выяўляюць у чыгуначным і грузавым аўтамабільным транспарце, у “грузах драўніны, вугалю, солі, у ахоўных пакрыццях вагонаў-цыстэрнаў”.
У апошні час кантрабандысты выкарыстоўваюць новы спосаб перапраўкі цыгарэт з Беларусі — з дапамогай метэаралагічных зондаў. 30 верасня, пасля чарговага такога выпадку, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) заявіла, што ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права прымяняць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка