Лукашэнка заявіў пра глыбокае разуменні Пуціным “гістарычнай місіі” Расіі
7 кастрычніка, Позірк. У Беларусі “высока цэняць паслядоўную цвёрдую пазіцыю” прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і “прынцыповы настрой на далейшае развіццё беларуска-расійскіх стасункаў саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, якія садзейнічалі значнай актывізацыі эканамічнай інтэграцыі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы расійскага лідара з 72-годдзем.
“Вашы глыбокае разуменне гістарычнай місіі Расіі, асабістая адказнасць за лёс народа і Айчыны сталі надзейным залогам умацавання яе дзяржаўнасці і суверэнітэту, нарошчвання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і міжнароднага аўтарытэту”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка ўпэўнены, што яму з Пуціным “удасца адкрыць новыя гарызонты і намеціць перспектыўныя кірункі супрацы, якія адпавядаюць сучасным выклікам і забяспечваюць пашырэнне шматпланавых сувязей” паміж краінамі.
У леташнім аналагічным віншаванні Лукашэнка не згадваў “гістарычнай місіі Расіі”, а заяўляў толькі пра павагу Пуціна да “шматвяковай гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй краіны, цвёрдага адстойвання яе інтарэсаў на міжнароднай арэне”.
“Паслядоўная пазіцыя” Пуціна “адносна далейшага паглыблення міждзяржаўнай інтэграцыі” за год трансфармавалася ў “паслядоўную цвёрдую пазіцыю” і яго “прынцыповы настрой” на далейшае развіццё беларуска-расійскіх стасункаў.
Як і ў мінулым, так і сёлета, у віншаванні згадваецца “саюзніцтва” (год таму — “сапраўднае”) і “стратэгічнае партнёрства”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 27 верасня ў Вашынгтоне на форуме CEPA Forum Leadership Awards у кантэксце абмеркавання расійскай агрэсіі ва Украіне, якая цягнецца больш за два з паловай года, і яе падтрымкі Аляксандрам Лукашэнкам заявіла, што міжнародны ціск на гэтых палітыкаў павінен працягвацца, яны “павінны заплаціць за кожнае злачынства і за кожнае зламанае жыццё”.
24 лютага 2022 года Расія пад кіраўніцтвам Пуціна развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, шмат у чым ідэалагічна звязаную з адмаўленнем украінскай дзяржаўнасці і ўкраінцаў як асобнага народа. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію Крамля.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка