Партыя “Белая Русь” адправіла дапамогу жыхарам у Курскай вобласці РФ, “пацярпелым ад украінскай агрэсіі”
8 кастрычніка, Позірк. Праўладная партыя “Белая Русь” сабрала каля 60 т гуманітарнай дапамогі для жыхароў Курскай вобласці Расіі, паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТБ са спасылкай на партыйнага лідара, кіраўніка аднайменнага грамадскага аб’яднання і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Раманава.
Першую частку — больш за 15 тон грузу, у які ўвайшлі прадукты, медыкаменты, цёплыя рэчы, дзіцячыя і гігіенічныя тавары, а таксама бытавая тэхніка, — адправілі з Мінска 7 кастрычніка. Другая пастаўка чакаецца на гэтым жа тыдні.
Раманаў выказаў упэўненасць, што яго партыя “і ў цэлым грамадзяне Беларусі, беларуская грамадзянская супольнасць зможа аказаць істотную дапамогу братам-расіянам, якія пацярпелі ад украінскай агрэсіі”.
Пра тое, што аперацыя Узброеных сіл Украіны ў прыгранічнай Курскай вобласці РФ, што пачалася 6 жніўня, стала адным з адказаў Кіева на поўнамаштабную вайну, якую Крэмль вядзе супраць украінскага народа з 24 лютага 2022 года, кіраўнік “Белай Русі” не сказаў.
Збор і дастаўку гуманітарнай дапамогі “ў расійскія рэгіёны, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў”, Раманаў анансаваў яшчэ напрыканцы жніўня. “Мы кажам як пра Курскую вобласць, так і пра Данбас, Запарожскую і Херсонскую вобласці”, — сказаў ён, прылічыўшы да “расійскіх рэгіёнаў” анексаваныя РФ тэрыторыі Украіны.
Максімальна лаяльная Аляксандру Лукашэнку партыя “Белая Русь” заснаваная ў сакавіку і зарэгістраваная ў траўні 2023 года. Зявілася на базе аднайменнага грамадзкага аб’яднаньня (пры яго захаванні), створанага ў 2007 годзе для дэманстрацыі нібыта шырокай падтрымкі курсу ўладаў.
15 лютага 2024 года “Белая Русь” і расійская партыя ўлады “Адзіная Расія” падпісалі пагадненне “аб узаемадзеянні і супрацы”.
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 60% знешнегандлёвага тавараабароту Беларусі прыпадае на РасіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНайбольш азелянёны раён Мінска — Партызанскі, найменш — Кастрычніцкі, заяўляе МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+