Палітзняволеная Алена Гнаўк можа выйсці на волю па амністыі — праваабаронцы
8 кастрычніка, Позірк. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 10 кастрычніка разгледзіць заяву аб ужыванні амністыі да палітзняволенай Алены Гнаўк, паведамляе праваабарончы партал “Гомельская Вясна”.
Суддзёй прызначаны Мікалай Крупадзёраў.
“Пакуль незразумела, чаму разбіральніцтва будзе адбывацца ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля, калі апошняе вядомае месца ўтрымання Алены Гнаўк — гэта калонія № 24 для паўторна асуджаных у Рэчыцкім раёне. Магчыма, яе з нейкай нагоды перавялі ў калонію № 4, якая якраз знаходзіцца ў Чыгуначным раёне Гомеля”, — адзначаюць праваабаронцы.
Паведамляецца, што ў траўні гэтага года палітзняволеная мела праблемы са здароўем, але перадаць ёй неабходныя лекі не ўдалося.
67-гадовая Алена Гнаўк — грамадская актывістка з Пружанаў (Брэсцкая вобласць). У 2021 годзе асуджаная па брэсцкай “карагоднай справе” паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пазней тэрмін быў павялічаны на 1 год у рамках новай справы паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
11 студзеня 2022 года Гнаўк затрымалі па чарговай крымінальнай справе і прысудзілі за каментары ў сацсетках да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт.367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) КК.
28 красавіка 2023 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызначыў палітзняволенай яшчэ 1 год пазбаўлення волі за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (арт. 411 КК).
Пенсіянерка адбывала тэрмін калоніі № 24 у Зарэччы (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). У траўні паведамлялася, што сваякі са студзеня не атрымліваюць пра яе ніякай інфармацыі (інкамунікада).
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў закон № 19-З “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Пры гэтым, згодна з арт. 12 закона, амністыя не распаўсюджваецца на “ўключаных <…> у пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, альбо ў пералік арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. У апошнія гады ўлады папаўняюць гэтыя спісы пераважна імёнамі асуджаных па справах палітычнага характару.
На сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” пазначана, то ў кастрычніку 2022 года КДБ уключыў Гнаўк у спіс “экстрэмістаў”.
У рамках амністыі, якая праходзіць у Беларусі, могуць быць вызваленыя асобы, якія прымалі ўдзел у пратэстах 2020 года, “калі яны не здзейснілі ніякіх небяспечных дзеянняў у адносінах да правапрымяняльнікаў”, заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 21 ліпеня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Паводле яго слоў, рашэнне ў дачыненні да такіх асоб Лукашэнка прымае “строга індывідуальна”. “Суды ўжо пачынаюць прымяненне. Мы выдалі судам метадычныя рэкамендацыі, як правільна ўжываць некаторыя нормы амністыі. На працягу шасці месяцаў яна будзе актыўна прымяняцца”, — сказаў ён.
Паводле даных праваабаронцаў, з 3 ліпеня на волю па памілаванні выйшла мінімум 115 чалавек. Праваабаронцам вядомыя 57 прозвішчаў палітвязняў, якія, як і раней, не раскрываюцца.
26 траўня стала вядома, што Аляксандра Семянюк — дачка Гнаўк — пакінула Беларусь разам з трыма дзецьмі праз палітычны пераслед.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка