Пракуратура Лейпцыга пачала папярэдняе расследаванне па заяве на Ёрга Дорнау
9 кастрычніка, Позірк. Пракуратура Лейпцыга (Германія) пацвердзіла паступленне заявы на нямецкага бізнэсоўца, дэпутата федэральнай зямлі Саксонія ад ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Германіі” (“АдГ”) Ёрга Дорнау, які падазраецца ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў, паведамляе нямецкая тэлекампанія MDR.
Паводле інфармацыі MDR, саксонскае аддзяленне “АдГ” пакуль адмаўляецца каментаваць сітуацыю, генеральны сакратар Ян Цверг спаслаўся на прэзумпцыю невінаватасці.
Роланд Ульбрых, які прадстаўляе інтарэсы Дорнау ў якасці адваката і ўваходзіць у гарадскі савет Лейпцыга ад “АдГ”, заявіў MDR, што яго падабароннаму не паведамілі, у якім правапарушэнні абвінавачваюцца зняволеныя, якія працавалі на яго цыбульнай плантацыі пад Лідай, а таксама абверг інфармацыю аб тым, што зняволеных не кармілі і не паілі.
19 красавіка таблоід Bild са спасылкай на расследаванне журналістаў Welt am Sonntag паведаміў, што Дорнау з’яўляецца ўладальнікам “буйнога сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Беларусі”, за ўтойванне чаго яму можа пагражаць адказнасць.
За тое, што Дорнау схаваў інфармацыю аб сваім беларускім бізнэсе, у жніўні 2024 года саксонскі парламент аштрафаваў яго амаль на 21 тыс. еўра.
Кампанія Дорнау пад назвай ТАА “Цыбулька-Бел” зарэгістраваная ў Адзіным дзяржаўным рэгістры (АДР) 2 кастрычніка 2020 года ў аграгарадку Гуды (Гродзенская вобласць). У якасці асноўнага віду дзейнасці кампаніі пазначана “вырошчванне інша гародніны, бахчавых, карняплодных, клубнеплодных культур”.
24 верасня стала вядома, што Дорнау заключыў пагадненне з лідскім Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў і рэгулярна прыцягваў асуджаных па палітычных артыкулах для работ на сваёй цыбульнай плантацыі пад Лідай. Адзначаецца, што ім плацілі “каля 5 еўра” ў эквіваленце ў дзень, пры гэтым нямецкі палітык “асабіста правяраў працу палітвязняў”.
25 верасня нямецкі юрыст Фердынанд Мюлер паведаміў, што ініцыюе расследаванне супраць Дорнау. “Падаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з гэтым інцыдэнтам. Калі інфармацыя, прадстаўленая беларускай газетай, пацвердзіцца, то гэта відавочна выпадак эксплуатацыі людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы”, — напісаў Мюлер.
1 кастрычніка ў МЗС Германіі ў адказ на просьбу “Позірку” пракаментаваць паведамленні аб выкарыстанні працы палітвязняў пад Лідай на цыбульнай плантацыі нямецкага бізнэсоўца заявілі, што “замежныя інвестары не павінны станавіцца памагатымі рэжыму і ўдзельнічаць у жорсткіх палітычных рэпрэсіях у Беларусі або атрымліваць ад іх выгаду”. Знешнепалітычнае ведамства паведаміла пра намер разабрацца ў сітуацыі.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка