Мінск 14:37

Ціханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага

Скрыншот: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

9 кастрычніка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае 14–15 кастрычніка Берлін, паведаміў “Позірку“ яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Падчас візіту, паводле яго слоў, Ціханоўская правядзе сустрэчы з “ключавымі афіцыйнымі асобамі Германіі і наведае шэраг мерапрыемстваў”.

Вячорка анансаваў сустрэчы дэмлідара з віцэ-канцлерам і міністрам па эканамічных пытаннях і кліматычных мерапрыемствах Робертам Хабекам, кіраўніком МЗС Аналенай Бербак, міністрам юстыцыі Марка Бушманам, міністрам адукацыі і навуковых даследаванняў Бэцінай Штарк-Ватцынгер, кіраўніком Федэральнай канцылярыі Вольфгангам Шмітам, дэпутатамі Бундэстага.

“Ціханоўская на сустрэчах засяродзіцца на такіх тэмах, як патэнцыйная роля Беларусі ў мірных перамовах па Украіне, міжнародная адказнасць рэжыму Лукашэнкі, вызваленне палітычных зняволеных і мабілізацыя дэмакратычных сіл у адказ на “выбары” 2025 года, якія яна ўжо асудзіла як нелегітымныя”, — сказаў дарадца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: