Свята-Елісавецінскі манастыр не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — народная амбасада
9 кастрычніка, Позірк. Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр больш не будзе ўдзельнічаць у “кірмашах прадуктаў і вырабаў” у Італіі, паведамляе народная амбасада Беларусі (прадстаўніцтва дэмакратычных сіл) у гэтай краіне.
Заява зробленая па выніках сустрэчы прадстаўнікоў амбасады з Габрыэле Альберці — кіраўнічым дырэктарам кампаніі “GeFi Sviluppo Fiere Spa”, якая арганізуе ў Італіі выставу “Artigiano in fiera”.
“[На сустрэчы] мы адзначылі, што манастыр вядомы сваімі сувязямі з рэжымам [Аляксандра Лукашэнкі] і ўдзелам у падтрымцы расійскага войска, [якое ваюе ва Украіне]. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі неабходнасць праверкі дзейнасці такіх арганізацый і ўважлівага аналізу іх удзелу ў міжнародных мерапрыемствах. Спадар Альберці падкрэсліў, што манастыр больш не будзе ўдзельнічаць у кірмашах”, — гаворыцца ў паведамленні.
У канцы верасня журналісты тэлеканала “Белсат” знайшлі гандлёвы пункт мінскай абіцелі на Фестывалі трох культур у Владаве, польскім горадзе на мяжы з Беларуссю і Украінай. У размове з тэлевізійшчыкамі арганізатары фестывалю выказалі здзіўленне прысутнасцю мінскага манастыра на кірмашы і заявілі, што ў наступным годзе ён не атрымае запрашэнне.
Свята-Елісавецінскі манастыр рэгулярна ўдзельнічае ў акцыях, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне. Паводле інфармацыі кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, абіцель “арганізуе канцэрты ў падтрымку расійскага войска і збірае харчы і сродкі для расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны”. На гэтыя сродкі “набываюцца розныя прадметы, у тым ліку рацыі, коптэры, цеплавізары, бронекамізэлькі, шлемы і нават аўтамабіль”.
12 красавіка камандзір расійскай вайсковай часці 83444 палкоўнік Дзмітрый Кулачкоў накіраваў падзяку ў адрас валанцёрскай групы “Дапамога братам”, якая дзейнічае пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры.
Падзяка была абвешчаная “за неабыякавасць, падтрымку і неаднаразовую дапамогу, узаемадапамогу і гатоўнасць аказаць пасільную дапамогу, а менавіта арганізацыю, дастаўку і выдачу экіпіроўкі, рыштунку, абсталявання, тавараматэрыяльных каштоўнасцяў мабілізаваным вайскоўцам, вайскоўцам па кантракце, якія выконваюць баявыя задачы ў ходзе правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі”, гаварылася ў загадзе.
У траўні 2023 года абіцель заявіла аб правядзенні ў Мінску канцэрту ў падтрымку “шпіталяў і параненых байцоў расійскай арміі, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі”. Адзначалася, што сабраныя сродкі пойдуць на “закупку медабсталявання і лекавых сродкаў для шпіталяў Данбаса”. Канцэрт быў анансаваны хэштэгам “Сваіх не кідаем”, папулярным у расійскай вайсковай прапаганды. На афішы мерапрыемства адлюстравалі лацінскую літару Z — сімвал ўварвання Расіі ва Украіну.
7 студзеня мінулага года падчас наведвання манастыра з нагоды праваслаўнага Раства Аляксандр Лукашэнка падтрымаў збор дапамогі для расійскіх вайскоўцаў на фронце. “Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагі на дзясятак-другі праплочаных людзей”, — заявіў ён, дадаўшы, што “мы дапамагаем нашым рускім братам”.
Праект “Народныя амбасады Беларусі” створаны ў 2020 годзе і функцыянуе на грамадскіх пачатках больш як у 20 краінах.
Латушка заяўляў, што актывісты “народных амбасадаў” і былыя супрацоўнікі МЗС, уключаючы амбасадараў, якія звольніліся ў 2020 годзе ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў, у стане “забяспечыць функцыі Міністэрства замежных спраў і амбасадаў Беларусі за мяжой”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНа долю 0,4% індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае палова ўсіх падатковых плацяжоў ІП у бюджэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка